Беларускі аналітычны тэлеграм-канал «Рэфлексія і рэакцыя» выкаціў тэкст аб надыходзячых «выбарах». Асноўны меседж: Палата прадстаўнікоў – значны орган з рэальнай уладай, а сэнсу ў байкоце няма.
Такі пункт гледжання – аб’ектыўна шкодны для справы вызвалення, і прытрымлівацца яго ў аўтарытарнай краіне – крайне непаслядоўна. Калі ты, вядома, не прыхільнік улады. Таму, улічваючы тое што канал – не самы маргінальны, і вядзе яго, відавочна, сур’ёзны і адукаваны чалавек, я вырашыў правесці разбор самых адыёзных пастулатаў з іхняга тэксту.
«Бытует мнение, что поскольку парламент (Палата Представителей) не выбирается, а по факту назначается сверху, то он представляет собой толпу ничего не решающих болванчиков, жмущих кнопку по команде сверху. […] Реальность не совсем такая (местами даже совсем не такая). Во-первых, через парламент проходит огромное количество нерезонансных и неполитических законодательных актов, которые имеют, тем не менее, важное значение для нашей практической жизни. Например, открываем сайт ППНС и видим первую новость: “9 августа 2019 … состоялось очередное заседание .. по доработке .. проекта Закона Республики Беларусь «.. «О защите прав потребителей жилищно-коммунальных услуг». Кто скажет что права потребителей ЖКХ – это неважная ерунда, пусть попробует посудиться за вывоз мусора с недобросовестным исполнителем. И таких мелочей в регулярном режиме проходят тысячи, по большинству из них никаких указаний как голосовать из АП РБ разумеется не поступает. Поэтому очень много решений касаемых нашей жизни принимаются непосредственно депутатами (АП лишь задает вектор что именно нужно рассматривать и где актуализировать законодательство).»
Рэальнасць як раз-такі складаецца ў тым, што ПП НС і ёсць натоўп балванчыкаў, якія ціснуць кнопку па камандзе (і без каманды). Кажу гэта, абапіраючыся не на сваю асабісты непрыязнь да чыноўнікаў, а на тое, што бачыў сваімі вачыма. У 2007 годзе, у сваю бытнасць навучэнцам Юрыдычнага каледжу БДУ мы былі на экскурсіі ў ПП НС. Дзе са здзіўленнем для сябе даведаліся, як прымаецца “очень много решений, касаемых нашей жизни”. Дастаткова двух фактаў: на звычайнай сесіі АДСУТНІЧАЕ, у сярэднім, 50-75% дэпутатаў. Іх проста няма. Не ведаю, дзе яны: у мерседесах с цёлкамі на задне, дома за тэлебачаннем ці на ўборачнай у родным калгасе. Аднак галасуюць за іх… іхнія ж калегі, якія тупа націскаюць кнопкі за сваіх суседзяў. Вось так прымаюцца асабліва важныя для краіны рашэнні.
На падставе справаздачы з сайта ППНС рабіць выснову аб тым, як дзейнічае ППНС, як мінімум, неразумна. Ці аўтар не ведае, як у нас у краіне робяцца справаздачы? Чаму б тады не паверыць і справаздачы Шуневіча аб тым што ў Беларусі 3000 нацыстаў? Альбо справаздачам Мінсельгаса аб намалоце соцень міліярдаў тон зерня? Любы чалавек, знаёмы з дзяржкіраваннем раскажа вам, што справаздачы маюць з агульнай працай дзяржвораганаў вельмі мала агульнага і пішуцца для галачкі, проста таму, што іх напісання вымагае службовая інструкцыя. Зноў жа, як былы дзяржслужбовец, пацвярджаю гэта з уласнага досведу.
І так, праз парламент сапраўды праходзяць рашэнні, што датычныя нашага жыцця. Але менавіта што “праходзяць” – яны не падвяргаюцца там адпаведнай дапрацоўцы і тым больш крытычнаму аналізу. Па той простай прычыне што ўсе, хто мог бы яго зрабіць, даўно з гэтага Парламента вычышчаныя.
«Во-вторых, законопроекты типа “закона об отсрочках” – это единичные громкие штуки, они имеют политическую значимость, поэтому депутаты действительно в целом голосуют как по команде (хотя даже с “отсрочками” были те кто против). Но в остальном разбираться с тем же ЖКХ, сельским хозяйством, промышленностью, налогами и прочим невозможно без наличия достаточного числа профессионалов из всех вышеперечисленных сфер. Поэтому в целом можно оценить уровень профессионализма депутатов как выше среднего».
Не зусім зразумела, як аўтар звязаў той факт што ў ПП НС галасуюць за ЖКХ і сельскую гаспадарку з тым, што ў ПП НС ёсць прафесіяналы ў гэтай сферы? Скажам так, беларускія органы дзяржкіравання адрознівае татальны непрафесіяналізм, нізкая матывацыя і састарэлая сістэма мэнэджэмнту – гэта не я прыдумаў, гэта агульнае месца усіх мала-мальскі талковых аналітыкаў. Наступствы гэтага непрафесіяналізму можна бачыць ва ўсіх сферах грамадскага жыцця і эканомікі: ад крывога гарадскога будаўніцтва да татальнай стратнасці дзяржпрадпрыемстваў.
Каб не быць галаслоўным, прывяду прыклад таго, якія “прафесіяналы”, напрыклад, прымаюць у Беларусі законы палітычна-карнага характару. Адказным за нядаўнія папраўкі ў закон “Аб супрацьдзеянні экстрэмізму” быў дэпутат Валер Йосіфавіч Саўко. 57 год. Па адукацыі – інжыэнер-механік. Скончыў інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, потым адвучыўся на менеджера-эканаміста. Працоўную кар’еру пачаў з загадчыка аўтагаража саўхоза “Іскра”, потым быў дырэктарам нейкага ТАА, потым старшынёй Гарадзенскага прафкома дзяржслужачых. Ну і сяброўства ў ЛКСБ – без гэтага ніяк.
Як бачым, прафесіяналізм у сферы палітычнага экстрэмізма, гісторыі і паліталогіі ў Валерыя Іосіфавіча лезе з усіх шчылін. Нагадаю, гэты чалавек непасрэдна кантраляваў дапрацоўку закона, згодна з якім беларусаў зараз могуць штрафаваць за фактычна неабмежаваную колькасць сімвалаў, абрэвіятур і фатаграфій у сацсетках. А таксама саджаць па крыміналцы за “апраўданне нацызма”.
Не думаю, што прафесіяналізм астатніх дэпутатаў моцна адрозніваецца ад гэтага прыкладу.
«В этом плане, конечно, потенциал развития этого органа даже в нынешней системе есть.».
Ізноў абсалютна галаслоўнае сцверджанне. Калі гэты патэнцыял “ёсць” нават у сённяшняй сістэме, чаму ён дагэтуль не быў рэалізаваны?
«Ну и в-третьих, история знает немало примеров когда в условии турбулентности декоративные органы внезапно брали инициативу в свои руки. В спокойное время это проявляется в желании пропускать через парламент как можно больше вопросов и аппаратном стремлении получить парламентский контроль над максимальным количеством сфер».
Гэта, канешне, цікавыя “фантазіі на тэму”, аднак у часы турбулентнасці куды большы шанец узяць ініцыятыву ў свае рукі маюць тыя, у каго рэальная ўлада ёсць ужо сёння. У нашым выпадку гэта сілавікі.Каб Парламент ва ўмовах турбулентнасці, пераменаў, ці небяспекі для краіны перахапіў ініцыятыву, у ім мусіць быць крытычная маса самастойных і думаючых людзей. У беларускім жа парламенце, наадварот, адбываецца негатыўны адбор – туды прынцыпова дапускаюць толькі тых, у каго самастойнасць і звычка думаць адбітая ў прынцыпу.
«В общем и целом, можно сказать что даже в нынешней авторитарной системе парламент представляет собой довольно важный и влиятельный орган, который пусть и не имеет последнего права голоса, который пусть и набран в целом из максимально лояльных режиму людей, но тем не менее с мнением которого стоит считаться»
Зноў галаслоўнае сцверджанне. Калі парламент – важны і ўплывовы ворган, дзе прыкметы гэтай важнасці і ўплывовасці? Дзе выпадкі таго, каб Парламент, у бягучай сістэме, хоць раз уваходзіў у канфлікт з іншымі галінамі ўлады? Нават не з усемагутнай АП ці КДБ, а хаця б з МУС, СК, Міністэрствам эканомікі? Аўтар лічыць што з меркаваннем Парламенту варта лічыцца – аднак гэтага меркавання няма. Яго няма ў кансалідаваным выглядзе і яго няма ў асобных дэпутатаў. Іхняе меркаванне гэта заўсёды адлюстраванне меркавання вядучых дзяржвораганў іх непасрэднага гаспадара. Таму не зусім зразумела з чым лічыцца.
«Есть ли смысл в кампании бойкота? На наш взгляд, смысла в такой кампании нет. Ресурсов организовать полноценный бойкот все равно не хватит, а реальная явка и так де-факто низкая».
Не буду паўтараць тут свае аргументы, якія ўжо выклаў у відэа на Рудабельскай паказухе, аб тым што ўдзел у выбарах гэта крок супраць маралі (саўдзел у заведамай хлусні) і супраць палітычнай мэтазгоднасці (легітымацыя твайго палітычнага ворага). Скажу толькі, што дзяржава траціць вялізны рэсурс для таго, каб прымусіць грамадзян галасаваць: зганяе бюджэтнікаў пагрозамі, уводзіць адказнасць за заклікі да байкоту, стварае, фінансуе і заахвочвае дэкаратыўную апазіцыю на ўдзел у выбарах для іх легітымацыі (і як бачым, паспяхова). І ўжо з гэтага аднаго варта было зрабіць выснову, што якасны байкот быў бы для рэжыму ўдарам у самую балючую кропку.
«Путь к переменам идет не через выборы и бойкоты, а через изменение социальной структуры общества и формирование запроса этого общества. Чем выше будет общественный запрос на рыночные, либеральные, демократические, национальные реформы – тем быстрее эти реформы наступят».
Як аўтар хоча сфарміраваць “запыт” на ўсе гэтыя рэчы, заахвочваючы людзей да ўдзелу ў спектаклі, арганізаваным якраз для захавання статуса кво і недапушчэння любых рэформаў – не зразумела.
Падсумоўваючы, скажу, што мне падаецца, спрэчка байкот vs удзел – гэта тыповая сеча рэфарматараў і радыкалаў. Бо ў любой існуючай рэпрэсіўнай сістэме ў лагеры яе праціўнікаў заўсёды ёсць раскол, хоць часам і нябачны. Адна частка дамагаецца пераменаў дзеля рэалізацыі ўласнага бачання справядлівага грамадскага ўкладу. А другая частка дамагаецца пераменаў бо разлічвае палепшыць у іх свой сацыяльны статус (стаць прэзідэнтам, дэпутатам, больш паспяхова весці бізнес і г.д.). Адсюль, відаць, і ўсе розначытанні ў палітычных тактыках. Адсюль, напрыклад, непераадольная прорва між Гавары Праўду і анархістамі, прыхільнікамі ўдзела ў выбарах і прыхільнікамі іх байкоту. Адставіўшы ў бок пытанне таго, хто лепшы, а хто горшы, думаю, варта канстантаваць, што паразумення між двума гэтымі полюсамі чакаць не варта.