Клаус Сегберс – дырэктар Цэнтра глабальнай палітыкі ў Берліне і вядомы ў Еўропе прафесар-спецыяліст па Заходней Еўропе. Ягоная інстытуцыя кансультуе урад Германіі па знешнепалітычных пытаннях.
Крыстафер Пэсан – памагаты Олівера Качмарэка, дэпутата СДПГ, які ўдзельнічае ў працоўнай групе Бундестага па Беларусі.
Філіп Дзіенстэбер – старшыня групы, адказнай за краіны Усходняга партнёрства ў Фондзе Канрада Адэнаўэра.
Двум з трох падарыў сваю кнігу “Фарбы паралельнага свету” на ангельскай мове. Падарыў бы і трэцяму але кнігі скончыліся 🙂 З усімі мелі цікавую і змястоўную размову пра Беларусь і ейныя ўзаемаадносніы з ЕС. Усім суразмоўцам падрабязна, наколькі дазваляла абстаноўка, расказаў пра сітуацыю ў Беларусі: аб крыміналізацыі асобных груп насельніцтва, пусканні пылу ў вочы еўрапейцам ілжэ-лібералізацыяй, аб новым трэндзе – выкарыстанні закона аб барацьбе з экстрэмізмам для пераследу актывістаў. На апошнем спыніўся дэталёва – асабісты досвед дазваляе.
Слухалі нас уважліва – не для галачкі. Таму ёсць спадзяванне, што гэтыя словы дайдуць да тых, хто прымае рашэнні па Беларусі і паспрыяюць прынцыповасці гэтых рашэнняў. Аднак, вядома, гэта не адмяняе таго, што ніхто з Захада не прынясе нам свабоду. Гэта можам зрабіць толкьі мы самі.
А яшчэ ўчора напрыканцы дня ўжо на апошнім іздыханні даў інтэрвью Radio Deutchland – гэта нацыянальная радыястанцыя ФРГ. Расказаў пра рэпрэсіі супраць анархісцкага руху, антыэкстрэмісцкае заканадаўства, зачыстку бяздомных людзей і жывёлаў пераў Еўрагульнямі і многае іншае. Каб не падтрымліваць і без таго апастылеўшы імідж “гаротных беларусаў” згадаў паспяховыя франты грамадзянскай супольнасці: рух супраць заводу АКБ, маці 328 і Курапацкую варту. Хутка нешта з гэтага будзе анлайн – падзялюся з вамі.