Уцюрын – адзін з самых верных служкаў Лукашэнкі, які з працаваў у СБП з 1995 года. З кагорты тых хто “выполнит любой приказ” і брывёю не павядзе.
Можна толькі здагадвацца, якая сапраўдная прычына затрымання. Гэта дакладна не “барацьба з карупцый” (ценявымі грашовымі плынямі на такім дзяржузроўні пранізана ўсё, і ўсё ўзгоднена з кім трэба), гэта тэктанічныя зрухі ў раскладзе кіруючай клікі. Прыкладна тое ж самае, як арыштавалі б Шэймана ці Навумава.
Некаторыя пішуць што сапраўднай прычынай сталі “цесныя сувязі з РФ”. Я думаю гэта, прынамсі пакуль, выдаванне пажаданага за наяўнае. У такіх колах куды больш частай прычынай вайны з’яўляюцца фінансавыя справы. І яшчэ – у мяне няма адчування што Ўцюрын сядзе ўсур’ёз і надоўга. Хутчэй гэта арышт-сігнал, арышт-эмацыйны жэст.
Недатыкальных няма. Чыста сталінскі падыход да кадраў у Аляксандра Рыгорыча.