Анархісты на Белсаце.

Першае маё ток-шоў у фармаце дэбатаў. Па рэгламенту я называўся гучным словам “эксперт” 🙂

Мы з сябрамі грунтоўна рыхтаваліся да перадачы, збіралі нейкую статыстыку, прадумвалі аргументы. Але пасля словаў Падгола: “сірыйцы гэта рускі мір!” зразумелі што можна было гэтага і не рабіць.

Аргументацыя БНФ супраць мігрантаў была не тое што слабай – яе ўвогуле не было. І ў зале бок ультраправых не заняў ні адзін чалавек. Гэта ўсяляе асцярожны аптымізм.

Шкада яшчэ, выразалі некалькі вострых момантаў.

https://www.youtube.com/watch?v=yzUMQ9OMaU0