Пратэсты ў Францыі

Пасля апошняга паста некаторыя чытачы абурыліся параўнаннем Беларусі і Францыі і тым што я “апраўдваю пагромы”. Прыйдзецца яшчэ раз паўтарыць і разгарнуць свой пункт гледжання. Паўтараю: народ мае права на паўстанне. Знішчэнне ўласнасці і атакі на служкаў Сістэмы (тое што вы называеце “пагромамі”) – гэта правільна, калі робіцца ў палітычных мэтах барацьбы насельніцтва супраць пануючага класу.

А зараз разгортваю. Як у Беларусі, так і ў Францыі існуюць дзяржаўная і капіталістычная сістэма з уладай меншасці над большасцю. І меншасць абараняе сваю ўладу і маёмасць, для чаго існуюць спецыяльна адукаваныя людзі з дручкамі і спецсродкамі. Пакуль уладзе нічога не пагражае: пікетікі там, мірныя дэманстрацыі, альбо атакі, але дробныя – улада паводзіць сябе спакойна і ультра-ліберальна. Што адбываецца, калі наступае ПРАМАЯ ПАГРОЗА уладзе эліт і ўсталяваным правілам гульні? Тады дзяржава паказвае ўсю сваю моц. Вось вам вынікі пратэстаў у Францыі:

– 1500 затрыманых (з якіх па розных ацэнках ад 150 да 200 – прэвентыўна, то бок да таго як яны паспелі нешта зрабіць. Чытаў што недзе пішуць “ехалі з бітамі і маскамі на пагромы” – ага, мы памятаем што і анархісты ў тралейбусе ў Мінску таксама былі “з кастетамі і нажамі”)
– 4 загінулых (апошней сканчалася ад патраплення газавай гранаты ў твар 80-гадовая жанчына ў Марселі. Тут дыванныя аналітыкі кажуць што пратэсты ў Парыжы гэта “мяцеж ультарлевых і ультраправых хуліганаў”. Дык хачу спытацца – а гэтая жанчына, яна ўльтралевая была, ці ультраправая?)
– Ужыты ўвесь арсенал сродкаў падаўлення: слезацечны газ, фізічная сіла, гумовыя кулі (імі забіваюць і робяць інвалідамі, каб вы ведалі), бранетранспарцёры.

Па версіі ліберальных аналітыкаў і “аналітыкаў” ўсе гэтыя пратэсты і рэпрэсіі – барацьба дэмакратыі супраць хуліганаў і экстрэмістаў. Канешне, гэты погляд кажа толькі аб палітычнай ангажаванасці тых хто яго выказвае. Бо калі былі пратэсты на майдане, дзе дэманстранты стралялі па мусарах з агнястрэльнай зброі – гэта было ок. Абсалютна аналагічныя (нават больш гуманныя) пратэсты адбываюцца ў Францыі? Вой, ды гэта ж ультралевыя хуліганы! Ды яшчэ падбухтораныя ФСБшнікамі!

Да-да, гэтая версія зараз гучыць усур’ез. Як толькі замаячыла перспектыва сапраўднай рэвалюцыі, дзяржаўныя і карпаратыўныя СМІ Францыі пачалі расказываць што усе пратэсты гэта пераварот які падрыхтаваны Пуціным і яны там ужо збіраюцца ледзь не перарэзаць палову дзяржчыноўнікаў і, вядома, “разбурыць дэмакратыю”. Дохлых пацукоў у вадапровадзе не нагадвае?

У тую ж канву плятуцца ўсялякія маразматычныя версіі СБУ (https://www.rbc.ru/politics/09/12/2018/5c0ca07c9a794746459963ef?from=main). Хаця там канешне просты палітычны матыў: падлашчыцца да Макрона. Шкада толькі што знаходзяцца людзі, якія ў гэта вераць. У то што расійская выведка не можа травануць свайго былога супрацоўніка ў Вялікабрытаніі, затое можа вывесці некалькі соцень тысяч чалавек на вуліцы ў Парыжы.

Так, у Францыі, у адрознені ад Беларусі, не затрымліваюць кандыдатаў у прэзідэнты. Але гэта кажа толькі аб тым што для “сваіх” (істеблішмента) у іх такія меры рэпрэсій непрымальныя. Зато прэвентыўна затрымліваць звычайных людзей, альбо актывістаў, у якіх няма кіламетра грошай і пасад у партыях – колькі заўгодна.

Размовы аб тым што ў краінах Еўропы не бьюць мірных дэманстрантаў, не затрымліваюць “пакуль не пачынаецца гвалт” – поўная і абсалютная хлусня. І што не вытвараюць жэсць – таксама хлусня. Трымайце свежанькія відэа з Францыі.

https://twitter.com/nicolasgregoire/status/1069287329515429889/video/1

Прабачце за штамп, але вось вам дэмакратыя. Падкрэслю яшчэ раз – такія рэпрэсіўныя меры пачынаюцца менавіта тады, калі істеблішмент (карпарацыіі, вышэйшыя чыноўнікі, буйны бізнес – а яны там зрошчаныя ў нямалай ступені), адчуваюць, што іх могуць пазбавіць усяго, усталяваўшы іншую палітычную сістэму. Пакуль такога страха ў іх няма – будзе лібералізм.

Гэта не значыць, што французская ліберальная дэмакратыя нічым не лепшая за беларускі аўтарытарызм. Лепшая. Аднак глядзіце цвяроза: і там і там эліты ахоўваюць сваю ўладу ўсімі сродкамі. Асноўнае адрозненне палягае ў тым, што межы цярпімасці эліт да пратэстаў насельніцтва ў абедзьвух выпадах розныя. Калі ў Беларусі дастаткова аднаму табе стаяць з плакатам, каб быць пабітым і затрыманым, то ў Францыі для гэтага трэба прадстаўляць сапраўдную пагрозу ўладзе. Розныя палітычныя сістэмы, розныя метады панавання і кантроля, сутнасць адна: панаванне багатых і кантроль меншасці над большасцю. Трэба здымаць ружовыя акуляры, каб у адзін прыўкрасны момант, калі Беларусь пазбавіцца ад Лукашэнкі, не быць непрыемна шакаваным, што дэмакратыя гэта не тое, што вы чакалі. Таму што не можа быць і не бывае дэмакратыі там, дзе ёсць канцэнтрацыя ўласнасці ў руках нямногіх (капіталізм). Але гэта ўжо зусім іншая тэма.