Дзякуй Андрэю Цярашчуку за арганізацыю.
Два смешныя моманты:
1. Калі мы сабраліся на кінатэатры “Беларусь”, адтуль выйшла цёценька, якая спыталася што ў нас тут за мерапрыемства і ці не збіраем мы подісы (!), сувора нагадала што гэта “іх тэрыторыя” і каб мы сыходзілі.
2. Рэстаран Melograno (ля ст.м. Фрунзенскай), з якім была дамоўленасць на правядзенне мерапрыемства, калі мы прыйшлі, без тлумачэння прычын адмовіўся нас прымаць. Адміністратарка, па-дурнёўску усміхаючыся жадала нам “прыходзіць у наступны раз”. На просьбы растлумачыць “чаму не”, працягвала лыбіцца і казаць “патамушто нет”. Карацей я асабіста туды не пайду больш ніколі.
Агулам нас сабралася 15 чалавек. Да канца дасядзелі 11 🙂 Пасля рэгламентаваыных дэбатаў дыскусія ішла яшчэ каля гадзіны. Прыгожы відос будзе пасля. а пакуль глядзіце стрым ад Андрэя Павука.