Рабіць прагнозы – адна з самых рызыкоўных рэчаў у палітычнай навуцы. Але пра магчымую анексію Беларусі Расіяй розныя аналітыкі і “аналітыкі” навыказваліся ў апошні час ужо столькі, што я не змог прамаўчаць. У новым артыкуле паразважаў не толькі аб тым, аб чым звычайна разважаюць: дык ці захопіць нас Расія; але і аб тым, дык што ж будзе, калі ўсе ж такі захопіць?