Ніколі не перастаю здзіўляцца, як многія, ледзь прыпадняўшыся зніадкуль, пачынаюць звысака глядзець на іншых.
Прыклады з жыцця (майго):
– Буйное беларускае СМІ. Дамаўляюся аб публікацыі свайго артыкулу ў ім на вельмі карысных для іх умовах. Ад мяне адно патрабаванне – размясціць у належным месцы спасылку на адзін са маіх рэсурсаў. Згода, ударылі па руках. Высылаю ім свой артыкул для публікацыі (перад гэтым яшчэ, вядома, перароблены пад іх патрабаванні). Апублікавалі, не сказаўшы мне ані слова. Ладна. Адкрываю: спасылкі няма. Пішу таму, з кім дамаўляўся: стаўце спасылку, шо за херня. “Ок, зараз выправім”. Праходзіць гадзіна. Нічога не мяняецца. Пішу ў другі раз: “Эй, вы што там?!”, адказваюць: “Зараз выправім”. Праходзіць яшчэ паўтары гадзіны. Спасылкі няма. Збіраўся пісаць ужо ў трэці раз – спасылка з’явілася. У самым нябачным месцы, насуперак маім просьбам. І, канешне, ніякага “выбачайце” альбо “вінаватыя”. Як быццам усё так і мусіць быць.
– Буйное СМІ (не беларускае). Есць у іх тэлеграм-акк для прапановаў і зваротнай сувязі. Пішу з прапановай аб супрацы. У адказ – маўчанне. Ніякага “Не, дзякуй, нам гэта нецікава”, ані хаця б проста “не”. Дзве галачкі стаяць пад маім паведамленнем, то бок яно прачытанае. Аднак адказам мяне не ўшанавалі. Я недадстаткова круты для ніх, відавона.
– Буйны тэлеграм-канал (беларускі). Пытаюся проста: колькі ў вас каштуе рэклама (а рэкламы на канале хапае). Маўчанне. Проста маўчанне і мароз.
– Колькі СМІ мне не адказала на пытанні аб працаўладкаванні, нават пералічваць не буду. Людзям цяжка напісаць 2 словы і націснуць кнопачку «адправіць». Звіздец.
Самае смешнае, год-два-дзесяць таму кожны з гэтых выскамерных людзей сам жа быў простым журналістам\блогерам\аўтарам, пісаў паўсюль, шукаў уходы-выхады і спробы павысіць чытанасць. Зараз яны маюць некалькі дзясяткаў тысяч чытачоў і лічаць што ўзялі Бога за бараду, глядзяць на іншых як на казурак і па-хамскі маўчаць у адказ на прасцейшыя пытанні. Адчулі сваю недатыкальнасць – бо калі ў мяне 1200 чытачоў а ў іх у 100 разоў болей то канешне мне будзе немагчыма неяк іх упікнуць ці прымусіць апраўдвацца. Аднак менталітэт чалавека, што вырваўся з гразі ў князі, не перастае мяне ўражваць.
Людзі, не будзьце хамамі, як бы высока вы не падняліся.