Справа – мент, які хапаў мяне за руку і прыставаў да іншых журнаілстаў з патрабаваннем “мне нужно переписать ваши паспортные данные”. То бок яму мала таго што іх перапісалі ахоўнік на ўваходзе і сакратарка судовага паседжання. Трэба ж яшчэ раз паказаць “вы все у меня под колпаком”. Пасля суду стаяў з камерай і дэманстратыўна здымаў.
Злева – ніхто іншы як Тымур Барысавіч Кессель.- зам.начальніка міліцыі грамадскай бяспецы Савецкага РУУС. Неаднаразова ўдзельнічаў у затрыманні анархістаў – з 2014 года. Менавіта ён на шэсці 15 сакавіка 2017-га падышоў да анархістаў і на кампру запатрабаваў зняць маскі (чаго, канешне, ніхто не зрабіў), зыграўшы такім чынам ў пастаўленым спектаклі, фіналам якога быў хапун у 37-м траліку.
Акрамя іх было яшчэ не менш за пяцёра мусароў.
Вось такая “ганаровая варта” сабралася побач з паўсотней супортэраў Новага Часу. Дзіўна яшчэ што аўтазакі не падагналі.
За фота дзякуй Наталлі Гарачка.