Пакуль мы п’ем гарбату дома ці на працоўным месцы, рубімся ў фэйсбучыках і займаемся побытавымі справамі, нехта знаходзіцца за кратамі, не ведаючы, калі яго адтуль выпусцяць. Я вяду гаворку пра артыкул 411 Крымінальнага кодексу, які па законе можна прымяняць бесконцую колькасць разоў.
Вось такі кейс адкапалі віцебскія праваабаронцы: чалавек атрымаў 8 год, а сядзіць ужо 15. Як такое магчыма? Магчыма. Больш за тое, абсалютна дакладна магу казаць што гэта не адзіны такі выпадак у Беларусі.