Сашко Білы

Сёння 4 гады як быў забіты Сашко Білы – вядомы змагар-нацыяналіст з Украіны. Той самы які дэманстратыўна цягаў ровенскага пракурора за гальштук.
 
Калі шукаў інфармацыю пра яго, на дзіва, не змог знайсці выразна кампраметуючых фактаў – калі, канешне, не лічыць такімі ягоныя ўльтраправыя погляды. Напісаць пра Білага аб’ектыўна было надзвычай цяжка. Атрымалася ці не – судзіць вам.
 
Падчас рэдактуры, нажаль, з тэксту знік адзін істотны момант: правыя паплечнікі Білага, што дралі глотку за яго і кляліся адпомсціць, зараз актыўна супрацоўнічаюць з МУС Авакава, таго самага Авакава па чыім загадзе і быў ліквідаваны Білы. Разганяюць мітынгі, нападаюць на актывістаў… Вось такі кульбіт у стылі украінскай realpolitik.
 
п.с. хаця, думаецца, і Білы рабіў бы тое ж самае калі б застаўся жывы.
 

0 comments ↓

There are no comments yet...Kick things off by filling out the form below.

Leave a Comment