Новае выданне “Фарбаў паралельнага свету” пабачыла свет (прабачце за таўталогію) дзякуючы ПЦ Вясна.
Асобна дзякую Алене Лапцёнак за ўсебаковую дапамогу і ўвагу да маіх пажаданняў.
Такім чынам, агульны тыраж “Фарбаў” на розных мовах дасягнуў ужо 1280 экз., што не можа не радаваць. Хутка будзе прэзентацыя – хто не паспеў на першую (якая была ля году таму), не прапусціце.
Нагадаю, тут поўны спіс месцаў дзе можна купіць “Фарбы” у Беларусі і за яе межамі: https://goo.gl/n4rMyT