Міхаіла Жамчужнага спрабуюць зламаць

Сёння размаўлялі пра Міхаіла Жамчужнага. У Горках (ПК-9) створаная адпрацаваная комплексная шматбаковая сістэма па злому і маральнаму знішчэнню зняволеных, якія вытыркаюцца з агульнай масы і спрабуюць “качаць правы”. Зараз нечысць у пагонах спрабуе прымяніць яе на Міхаіле – відаць, ад чэкістаў атрымалі загад. Але ён моцны і мужны, і веру, што ён усё вытрымае.

У сюжэце Белсата – мой невялікі каментар на сённяшняй прэс-канферэнцыі Платформы.