Імперыя на каленях

Зрэшты, скончыў  выдатную кнігу Міраслава Кулебы “Імперыя на каленях”. Яна прысвечаная Першай чачэнскай вайне і споўна раскрывае гераізм чэчэнцаў у змаганні з каланіяльным ворагам.

Тут недаўна цэлая купка ватных рэсурсаў набросілася на мяне і на Новы Час за артыкул аб Шаміле Басаеве. Нібыта, гераізуем нелюдзя, тэрарыста, які ваяваў з цяжарнымі жанчынамі… Вапяць пра Беслан і захоп бальніцы ў Будзёнаўску. А як наконт гэтага?

“10 жніўня група расейскіх жаўнераў унутраных войскаў заняла гарадзкі шпіталь No9, у якім знаходзілася 300 параненых і хворых, 100 членаў іхных сем’яў і 30 асобаў пэрсаналу. Раней кіраўніцтва шпіталя дамовілася з атрадам Хізіра Хачукаева, які дзейнічаў у раёне шпіталя, што ваяры ня будуць уваходзіць на яго тэрыторыю. Расейцы абышліся з пэрсаналам шпіталя і хворымі як з жывым шчытом. Адзін з афіцэраў сказаў, што яны “паўтараюць дзеяньні Басаева”. Мэдсёстраў Зулу Сулейманаву і Таіту Кутуханаву паставілі каля сьцяны і прыгразілі, што расстраляюць. Будынак шпіталя замініравалі.”

Яшчэ мне падабаецца лямат рускіх патрыётаў пра “генацыд расейцаў у Чачні”. Пакінем за дужкамі словы Басаева аб тым што рускія ў яго былі “амаль у кожным атрадзе”. Магчыма, генацыд рускіх ў Чачні і меў месца. Толькі вось кім ён праводзіўся?

“Паводле дадзеных камісіі чачэнскага ўраду, якая дасьледвала расейскія злачынствы ў Чачэніі, падчас вайны загінула 87530 цывільных жыхароў рэспублікі, сярод якіх 40% складалі расейцы.”

Карацей, есць што пачытаць. Вельмі раю вам гэтую кнігу. І душэўны дзякуй перакладчыку гэтай кнігі з польскай мовы.

Спампаваць: https://mikola.noblogs.org/files/2017/07/Імпэрыя-на-каленях.pdf