Пост-праўда
Абяцаў я вам аб’ёмны пост пра пост-праўду ў маім жыцці. Трымайце яго.
Нядаўна паглядзеў дыскусію ў клубе Святланы Алексіевіч на тэму таго, што такое пост-праўда як што яна нясе соцыуму. Надзвычай важная тэма, лічу, якая адназначна вартая далейшых даследванняў і аналізу. https://www.facebook.com/svaboda.org/videos/1531819073509017/ – глядзець.
Тэма блізкая мне яшчэ і таму, што не так даўно я меў магчымасць сутыкнуцца з прыкладамі ўкаранення пост-праўды і альтэрнатыўных фактаў у грамадскую свядомасць «ў працэсе», фактычна ў лабараторных умовах.
У жніўні 2014 года я пераехаў з камеры №128, дзе прабыў 1 год і 5 месяцаў, у камеру №120. Розніца паміж імі была істотная. Першая – на чатыры чалавекі, другая – на 10.
Якой была грамадска палітычная атмасфера ў краіне, у інфармацыйнай прасторы, асабліва расейскай, у жніўні 2014-га вы, думаю, памятаеце лепш за мяне.
Калі я заехаў у 120-ю, усё тамашняе насельніцтва, 9 чалавек, ужо паўгады як глядзела расейскія каналы.
Спачатку я не прыдаў гэтаму вялікага значэння. Ну глядзелі і глядзелі – што з таго? Але я не чакаў, што ўсе будзе так сур’ёзна.
Праблемы пачаліся літаральна на другі дзень, падчас прагляду навін. Камера вялікая, камусьці заўсёды хочацца пабачанае пракаментаваць (дарэчы, заўважу, зэкі ў 120-й глядзелі ТОЛЬКІ расейскія каналы). Вось пачалася чарговая перадача.
– Этой зимой Украину ждет энергетический коллапс – считают эксперты. Киевские власти призывают население заготавливать дрова. Правительство не предпринимает никаких мер для улучшения обстановки. Порошенко же, тем временем, отправился в очередную поездку по странам западной Европы…
Каментар ад аднаго з глядачоў:
– П*зда хохлам! Замерзнут без российского газа! Не*й было на Россию вы*бываться!
Я спачатку аглядзеўся на рэакцыю астатніх, і падумаў, можа, ўвогуле ён пажартаваў? Не, сур’ёзна сказаў. І астатнія заківалі галовамі і паддакнулі:
– А этот поехал америкосам сосать! Чтоб газа дали! Да х*й ему, никто не даст ничего! Нах*й он этому Обаме черножопому не нужен!
Наступная перадача:
– За минувшие сутки войска Украины двадцать семь раз нарушили переимирие, сообщил министр обороны ДНР. Как сообщается, в раёне Макеевки обстрелу из крупнокалиберной артиллерии подверглись жилые кварталы. Погибло восемь человек, четверо из них – дети. Напомним, на прошлой неделе нацистский батальён “Айдар” провел карательную операцию в деревне “…”, после которой наблюдатели ОБСЕ обнаружили в деревне братские могилы. На многих телах были видны следы изнасилования.
(далее идет интервью с жителями деревни, в которой распинали мальчиков и насиловали старушек монтажной пеной: слезы, сопли, леденящие душу подробности)
Усё гэта – пад аднагалосныя ківанні галавой і цоканні языком маіх сукамернікаў:
– Бл*дь, ну хохлы пидарасы!
– Сука, у*бки! Детей-то за что!?
– Меня бы туда, я б их всех перестрелял, фашистов е*аных!
Сярод усіх іх выдзяляўся адзін хлопец – Матіс. У 19 год атрымаў 20-ку тэрміну за жорсткае забойства. Сядзеў ужо 10, з іх 5 у крытай. У прынцыпе, нядрэнны хлопец, і неблагі сукамернік – пакуль справа не даходзіла да палітыкі. Ён меў гучны голас і быў ВЕЛЬМІ траскучы: рот літаральна не закрываўся. І пасля кожнай (!) перадачы, асабліва “Вестей” з Кісялёвым яму было жыццёва неабходна пераказаць усё пабачаннае і пачутае каму-небудзь іншаму, дадаўшы яшчэ свае “думкі”. І, зразумела, паколькі ён рабіў гэта вельмі гучна, гэта чула ўся хата:
– Видишь что творят, видишь? На Украине п*здец! Хохлам п*зда, всё! Без России они не выживут никак! Войну эту на Донбассе развязали, долбо*бы, русских в Крыму притесняли, думали им европа поможет. Х*й там! У Европы своих проблем полно: там черножопые убивают и взрывают каждый день, они не знают, что им делать теперь! Выгнать они не могут, потому что это будет бунт! Их скоро там всех мусульмане перережут! А сопротивления не будет никакого, там уже одни пидары остались!
І ўсе ў такім духу.
Гэта адбывалася не менш за тры разы на дню, пасля амаль кожнага выпуску навін.
Не памятаю, пасля чаго я не вытрымаў. Магчыма, пасля сотага аповеду аб тым як “хохлы сбили Боинг”, альбо калі Матіс камусці даказываў, што на Майдан выходзілі за амерыканскі грошы і калоліся там наркатой, альбо падчас чарговага каментару аб тым што ў Еўропе нельга выйсці на вуліцу каб цябе не згвалтаваў мігрант. Але я падняўся з нары і сказаў:
– Вы че, действительно в это верите? Вы гоните или что!? Вам просто какую-то чушь в уши заливают, а вы ведетесь! Да подумайте вы логически, если кто-то твердит одно и то же столько дней подряд, значит им это выгодно! Вот почитайте (дастаю Народную Волю) – что тут пишут! Хотя бы посмотрите с другой стороны!
Тут пачалося.
Астатнія месяцы, што я прабыў у хаце, амаль кожны дзень прыносіў жорсткую і бессэнсоўную рубку. Вось тады я на сваей скуры адчуў, што такое пост-праўда і альтэрнатыўныя факты, і як яны ўплываюць на псіхіку людзей пры граматным выкарыстанні. Кароткая выжымка таго, што мне даказвалі мае сукамернікі:
– Хохлы – пидарасы
– На Донбассе российских войск нет
– Крым всегда был российским
– Обама – обезьяна
– Российское оружие – лучшее в мире
– Путин красава, поднял Россию с колен
– Европа задыхается от мигрантов
– Весь мир поддерживает Россию, кроме америкосов ну и чуть-чуть европы
и г.д. Карацей, проста адкрыйце паблік “РАШКА – КВАДРАТНЫЙ ВАТНИК” і вы ўбачыце літаральна даслоўны пераказ усяго таго, што мне прыходзілася чуць штодзень.
Больш за ўсе мяне ўразіла нават не замбаванасць гэтых людзей (не дзіва, калі 3 разы на дзень глядзець расейскія навіны), а тое, як яны ўпарта не хацелі ўспрымаць альтэрнатыўны пункт гледжання. Гэта была проста браня. Спрабуеш нешта даказаць:
– Смотри, ну есть же международные договоры, соглашения которая Россия сама же и подписывала. Нельзя просто так взять и отжать кусок территории, это же агрессия, беспредел проще говоря
– Ничего они не отжимали, Крым сам попросился в Россию! И вообще крым ВСЕГДА БЫЛ РОССИЙСКИЙ.
яшчэ некалькі хвілін дыскусіі і мой апанент з чырванелым тварам вапіць:
– А ЧЕГО ЭТО ТЫ ЗА ХОХЛОВ МАССУ ТЯНЕШЬ, А??? ЧЕГО??? НАХ*Й ОНИ ТЕБЕ СДАЛИСЬ???
Альбо:
– Ну вот у меня друзья недавно вернулись из Львова, разговаривали там на русском языке, их никто пальцем не тронул.
– Ну, у тебя значит друзья такие же как ты, за Америку!
І так з усім. Паказваеш на паперы сведчанні расейскага салдата, які ваяваў у Данбасе, адпраўлены туды начальствам – не вераць. Кажаш: ды вось жа, самі ДНРаўца апублікавалі твіт аб тым што збілі самалёт, а потым выдалілі, калі апынулся, што гэта грамадзянскі – не вераць.
Калі ў самых рэдкіх выпадках чалавека атрымлівалася прыпярэцаь фактамі да сценкі, прадаставіць доказы, дзе расейскае ТБ супярэчыла самому сабе, вынікам, звычайна было маханне рукой з расчараванм: “Ай… и те п*здят и те п*здят. Правды никто не знает, как оно там на самом деле!”
Так немаверныя патокі хлусні і супярэчлівай інфармацыі прымушалі людзей мірыцца з тым, што праўды як быццам бы няма ўвогуле, што трэба альбо ні ў што не верыць, альбо верыць у заведамую хлусню.
Праз тыдні і месяцы доўгіх спрэчак, крыкаў, паднятых нерваў, прыйшлі да пэўнага перамір’я. Побач са мной ніхто між сабой гэтыя тэмы не абмяркоўваў. Да мяне, “падкалоць” за маю пазіцыю таксама ніхто ўжо не падыходзіў – ведалі што спуску не дам, і гатовы адзін рубіцца супраць усіх. Напрыканцы з 9 чалавек мне атрымалася 2-х, шляхам доўгіх размоваў і з дапамогай апазіцыйнай прэсы, перацягнуць на свой бок. Але выказвацца ў публічных спрэчках яны баяліся. Яшчэ двое былі нейтраламі – мала цямілі ўвогуле ў пабачаным, альбо ўвогуле не цікавіліся што там адбываецца. Зато чацвера былі самымі зацятымі ненавіснікамі Абамы, цверда перакананымі ў тое, што саветнік Тімашэнка гандлюе ворганамі, вынятымі ў байцоў АТА.
Кожны з гэтых чатыорх быў ватнікам па-свойму. Згаданы ўжо Маціс спецыялізаваўся на тэорыях змоваў. Ён глядзеў РенТВ і верыў адначасова ў: атлантаў, рэптілоідаў, масонаў (масонамі дарэчы былі і Пуцін і Ельцын), тое што амерыканцы не высаджваліся на Луну, у тое што сістэма HAARP змяняе клімат на карысць амерыканцаў, і многае-многае іншае. Ён чытаў кнігі пра НЛП і выпісваў загаворы з астралагічных журналаў. Ён быў начытаны, але спрэчкі з ім заўседы былі вельмі цяжкімі. Ягоная свядомасць. перагружаная альтэрнатыўнымі фактамі, не магла ўспрымаць простых і лагічных схем. Усё, што б не адбылося ў свеце палітыкі “кто-то подмутил”. Усё, што адбываецца – гульня багатых і моцных. Народ – быдла, існуе толькі для таго, каб ім маніпулявалі. Людзі не выходзяць на вуліцу за нейкія ідэалы ці прынцыпы – яны выходзяць, альбо таму што ім задурылі мазгі, паабяцаўшы нешта, альбо таму што далі грошы. Ні да ні пасля я яшчэ не бачыў чалавека, якая свядомасць была б да такой ступені дасканала канспіралагічнай.
Іншы хлопец – Рогаў, дасіджваў свае 13 год. Ён быў самы злы з усіх. У яго быў вельмі цяжкі лёс: што ў сям’і, што ў зоне. І ўся загнаная ўглыб злосць выплесківалася вонку вярбальнай агрэсіяй, калі ён глядзеў навіны. Паказваюць былога майданаўца, які скардзіцца на новыя ўлады:
– За что мы выходили? Нас кинули, просто использовали! Мы же боролись за свободу, чтобы всем было лучше! А эти пришли к власти и теперь делают то же что и Янукович.
– ПИДАР!!! ЧТОБ ТЫ СДОХ!!! ПОСМОТРИ НА НЕГО, МАТИС! СВОБОДЫ ЗАХОТЕЛОСЬ ПИДАРУ! ТЫ ГАНДОН! ТЕБЯ ИСПОЛЬЗОВАЛИ И ВЫКИНУЛИ! ТАК ТЕБЕ И НАДО, ПИДАР! – плюючыся, крычыць Рогаў у тэлвізар. Ледзь толькі на экране паяўляўся чорнаскуры: “Тварь черножопая!” – каментаваў ён. Па гэтаму чалавеку можна было вывучаць псіхааналіз.
Кастрама – дарослы ўжо мужык, 35 год. Той быў “спецыяліст” па расейскай зброе. Даказваў што “калаш пробивает рельс” і больш за ўсіх ненавідзеў “амерыкосаў”. У ягонай галаве гарманічна ўжывалася любоў да Гітлера, Пуціна і Мікалая ІІ.
Кабан – расеец, які вырашыў, што тут можна “решать вопросы” з наркатой гэтак жа проста, як і ў Маскве. Той мысліў простымі схемамі і не рэфлексаваў увогуле. Крычаў, што калі вернецца ў Маскву, будзе “п*здить хохлов”.
Дюбель – вельмі цікавы кадр. Былы бон з Гомеля (дарэчы, знайшлося нямала агульных знаёмых), забіты свастыкамі. Тры класы адукацыі. Ягоны ўлюбёны аргумент быў: “а с чего ты взял что твои газеты не п*здят?” Нягледзячы на сваё мінулае, ненавідзеў “нацысцкія” батальёны ВСУ. З пенай у рота даказваў мне, што ва Ўкраіне фашызм. На мае пытанне: “Что такое фашизм, ты вообще знаешь?” адказаў шчыра: “Нет, не знаю. Но он – в Украине!”
Выпадак у маей хаце быў яшчэ адносна лайтовы. Праз сценку ад мяне сядзеў Вова – былы афіцэр, асуджаны за шпіянаж. (https://www.sb.by/articles/osuzhdeny-za-shpionazh.html) Шчыра ненавдзеў Лукашэнку, Расію і Пуціна. Праз два месяцы, у выніку рэгулярнага “тролінгу” украінскай тэматыкай (іншыя праблемы таксама, праўда, мелі месца), ён пасля прагулкі адмовіўся заставацца ў хаце. “Сматрашчы” быў вымушаны перавесці яго ў іншую.
На фоне сацыяльнага статусу, маральных якасцяў і палітычных “поглядаў” маіх сукамернікаў не дзіва было, што многія з іх з захапленнем і сімпатыяй адклікаліся аб “ополчении” ДНР. Адзін нават прама казаў, што пайшоў бы туды ваяваць з радасцю. Я глядзеў на іх і думаў: збяры пару соцень такіх па турмах і калоніях, дай ім грошай і зброю – вось табе і гатовае апалчэнне “МНР” ці “ГНР”.
Трэба сказаць, што прыкладна аналагічныя настроі не толькі ў крытай, але і ва ўсіх зэкаў. Адзінкавыя “дысідэнты” гэта звычайна іншаземцы (украінцы, грузіны), ці зэкі, што чытаюць незалежную прэсу. Такіх, звычайна, 1-2 на атрад у 100 чалавек, абкладзеныя агрэсіўнымі ватнікамі з усіх бакоў.
Ці можна змагацца з гэтымі людзьмі не сілай а інфармацыйнымі метадамі? Ці можна іх, урэшце рэшт, пераканаць, перабіць гэтую жалезабетонную сцяну альтэрнатыўных фактаў найварятнейшай хлусні, садамазахісцкай кашы ў галаве? Пераўтварыць з аўтарытарных асобаў, азлобленых на ўвесь свет, якія больш за ўсе ў жыцці ненавідзяць свабоду, у нармальных членаў грамадства? Ці ўсё, цягнік сышоў? У мяне няма адказу на гэтае пытанне.