Вельмі слушны артыкул. Іншы раз бывае цяжка растлумачыць замежным таварышам, што ты сябруеш\падтрымліваеш зносіны з нацыяналістам. Для іх гэта выглядае так, што ты талерантны да ксенафобаў, расістаў, мігрантаненавіснікаў. Але ж сапраўды, у Беларусі любы чалавек, што размаўляе на беларускай мове аўтаматычна атрымлівае ярлык нацыяналіста, хаця насамрэч ён, магчыма, палітычна не мае нічога агульнага з нацыяналізмам.
Хаця, дзеля праўды, трэба дадаць што расістаў і ксенафобаў сярод бел.нацыяналістаў таксама хапае – дастаткова глянуць каменты на Нашай Ніве пад любым артыкулам пра мігрантаў.