Рысь хочуць выключыць з Чырвонай кнігі

Калісь я чытаў пра беларускую рысь у нейкім заалагічным даведніку. Яна, канешне, заўсёды была чырвонакніжнай. У даведніку пісалася, што рысей у Беларусі засталося не болей за некалькі дзесяткаў.

І зараз дзеля дзяржаўных прыбыткаў яе хочуць выключыць з Чырвонай кнігі. У такім выпадку жывёлу будуць забіваць дзеля забавы багацеяў (таму што толькі вельмі багатаму чалавеку гэта будзе даступна. Дапрыкладу, ліцэнзія на кабана каштуе ад 625 руб, на лася – ад 2875 руб).

Але яшчэ ёсць шанец гэта спыніць. Хоць я і крытычны да петыцыяў, але экалагічная сфера гэта якраз тая вобласць дзе яны працуюць найбольш. Таму падпісаў петыцыю сам і заклікаю да гэтага вас.

 

Мала хто заўважыў, але Брэст паставіў рэкорд па самай доўгай пратэстнай акцыі ў гісторыі незалежнай Беларусі. Падбіў ход і вынікі гэтай акцыі ў сваім арыткуле.

АльтернативЭнрегоСбыт – Корпус

Усё ж такі праўда, што ў сучаснай Беларусі палітычны актывізм не ў трэндзе. Гляджу на заснавальнікаў сацыяльных бізнесаў і дробных экалагічных праектаў і не пакідае адчуванне, што год 10-15 таму гэта былі б людзі якія збіраюць народ на мітынгі на Кастрычніцкай і малююць 16 у крузе на сценах дамоў. Бо тады была вера ў хуткія перамены і гэта многім падавалася лепшым прыкладаннем сіл.
 
Зараз жа людзі такога тыпу – эка-актывісты, удзельнікі сацыяльных ініцыятыў, заснавальнікі інтэрнэт-крамаў. Аднак гэта не робіць іх досвед і дзейнасць менш каштоўнай. Учора паслухаў, што яны кажуць самі пра сваю дзейнасць і расказаў на старонках НЧ.

Лепшая крытыка спажывецкага грамадства, якую я чытаў

Аб выніках можна спрачацца, але ў глыбіні аналізу сумнявацца не прыходзіцца. Акрамя таго, Ілліч падыходзіць да пытання з вельмі нетрадыцыйнага боку, крытыкуючы спажывецтва, індустрыльнае грамадства і культ грошай\часу.  Карацей, раю.
 
І яшчэ рэспектос перакладчыку кнігі на беларускую мову. Калі цікава, можаце пачытаць ягоныя артыкулы на НЧ. Асноўныя тэмы: экалогія, ЛГБТ і гісторыя. http://bit.ly/2q5FUIm