Каментар

Даў каментар Радыё Рацыя па бягучай палітычнай абстаноўцы і перспектыве пратэстаў.

Мікола Дзядок: Працоўнаму класу не хапае сваіх каардынацыйных структур

Як я і прагназаваў, беларуская медыя-прастора паступова ачышчаеца

Эпідэмія з надзвычайнага здарэння пераўтварылася ў фонавую тэму. Тады як яшчэ нядаўна з 10 загалоўкаў Свабоды ці Белсату 10 былі пра каронавірус, то зараз незалежныя СМІ, урэшце, пачалі заўважаць іншыя здарэнні. Узгадалі што ў нас, аказваецца, на носе выбары. што фінансавыя крызіс, што ідуць скарачэнні на прадпрыемствах і палітычныя рэпрэсіі, што падыходзяць важныя гістарычныя даты. Вопытным шляхам, такім чынам, мы вызначылі, што хайп на адную і тую ж тэму жыве прыкладна месяц, потым ты проста не прымусіш юзера націснуць на панічны загаловак, які ён у розных варыяцыях бачыў ужо разоў сто.

Дапамога ў Беларусі

Сюжэт Белсата аб узаемадапамозе беларусаў падчас эпідэміі каронавірусу. Ініцыятывы множацца і гэта не можа не радаваць. Калі-небудзь самаарганізаваныя суполкі заменяць вертыкаль дзяржавы, а пакуль яны замяшчаюць дзяржаву там, куды яна яшчэ не ўсунула свой лыч.

Глядзець з 7.03

Радыё Свабода ўсё ж зрабіла агляд беларускамоўных блогераў. Рэспект ім за гэта! Я на пятым месцы (хаця адпачатку быў упэўнены што мяне не ўключаць 🙂 Малайцы, што дапамагаюць нам фарміраваць сваю медыя-прастору. Усе б незалежныя СМІ так рабілі!

Дарэчы і ў стужцы Фэйсбука ўжо неаднаразова бачыў панічныя пасты людзей, што жывуць у постсаўке ці Еўропе: “ааа, што дзелаць, каронавірус, я баюся!”. Вось вам прыклад у што выліваецца паніка, раздзьмутая СМІ дзеля лайкаў і праглядаў.

Пастанавіў сабе штодзённа чытаць сусветныя СМІ, перш за ўсё CNN, па магчымасці таксама Breitbart і Huffington Post.

Так што чакайце зараз і потым шмат крытыкі глабальных медыяў 🙂

Першае што кідаецца ў вочы гэта апантанасць сацсеткамі. Відаць, журналістам робіцца лянота выходзіць на вуліцу і рабіць апытанкі жывых людзей. Замест гэтага сканяць віртуальныя аватары.

Пры гэтым заўважыў як у ліберальных так і ў кансерватыўных медыяў адную і тую ж тэндэнцыю жорстка і непрыкрыта маніпуляваць чужымі меркаваннямі на сваю карысць. Ведаеце, у нашага БТ ёсць такі прыём: «А вот что говорят об этой акции оппозиции простые пользователи интернета…» і далей ідзе падборка каментараў з ВК ці Ютуба, відавочна тэндэнцыёзна падабраных, а можа і напісаных лукаботамі\ментамі, у якіх гэтую апазіцыю паліваюць лайном. Ну блін, апошняму ідыёту ж зразумела што абсалютна па любому пытанню будуць розныя меркаванні і заўжды можна знайсці для перадачы 3-4 каменты каменты якія карыснвя табе, і падсвяціць іх,. А вось каб прыкладна зразумець сапраўдную грамадскую думку, трэба прачытаць сотні каментараў і прытым на розных рэсурсах. Аднак не, аказваецца ў карыстанні гэтай таннай маніпуляцыяй ні кроплі не адстаюць рэспектабельныя CNN. То бок рэальна яны робяць загалоўкі кшталту: ТВІТЭР ВЫСМЕЯЎ НОВАЕ ЗАЯЎЛЕННЕ ТРАМПА, і паказваюць там выключна твіты, якія ім карысныя, пры гэтым не толькі ад лідараў меркаванняў але і ўвогуле ад нейкіх ноўнэймаў.

Пры гэтым моцна дэвальвуецца сам панятак «лідара меркаванняў» ці «эксперта». Гэтым статусам журналіст можа надзяліць кожнага, каго пажадае. Але аб гэтым ужо неяк у іншы раз.

Мы ўсе памрэм!

Я троху ў шоку. Беларускія СМІ ужо публікуюць інструкцыі, як засцерагчыся ад каронавірусу. Зайшоў на CNN – там увогуле гэта тэма нумар адзін. Нават імпічмент Трампа адсунула. Тэму абсмоктваюць з усіх бакоў, апытваюць экспертаў, посцяць абнаўленні ледзь не штохвіліну. У выніку ў чытачоў ствараецца ўражанне што гэта нешта мега-важнае, праблема сусветнага маштабу, мы на парозе катастрофы… Такое ўражанне фарміруецца мімаволі, калі бачыш што ўсе СМІ як заведзеныя, дзяўбуць аб адным і тым жа ўжо колькі дзён.

Пры гэтым, нагадаю, смяротнасць ад каронавіруса складае ўсяго 3,5% (ад звычайнага грыпу – 3%). У ЗША, чые СМІ раскручваюць тэму больш за ўсіх усяго два (!) выпадкі заражэння.

Агулам жа па свету – 800 заражаных і 27 загінулых ад каронавіруса. За тыдзень! Па ўсім свеце!

Затое па прагнозах СААЗ, у 2020 годзе за тыдзень ад таго ж СНІДу будзе гінуць 5700 чалавек штотыдзень. Аднак, пачакайце… дзе алармісцкія загалоўкі СМІ? Дзе паніка ў чатах? Дзе кріповыя відосы у TikTok?

Кажуць, нібыта вірус новы-невядомы. Фігня. Вірусы і бактэрыі муціруюць няспынна (гэтаксама як і амаль любы жывы арганізм). Штогод вірусолагі вынаходзяць па 3-4 новыя вірусы.

І няўжо я адзін заўважыў цыклічнасць гэтых панік? Птушыны грып, свіны грып, атыпічная пнеўманія… Памятаю, у 2009 годзе ў Мінску на хвалі свінога грыпу людзі рэальна хадзілі ў рэспіратарах, змяталі з прылаўкаў Арбідол і аксалінавую мазь, а па ЖЧ разганялі чуткі аб тым што памерлых на самой справе сотні, у моргах не хапае месца а трупы паляць па начах на Паўночных могілках. Чэсна-чэсна, у маёй мамы сяброўкі сын там працуе, сам бачыў!

Падкрэслю, я зараз кажу не пра рэакцыю ўрадаў і СААЗ (яны прадпрымаюць меры, і правільна робяць), і тым больш не сцвярджаю што з эпідэміямі не трэба змагацца. Я кажу менавіта пра раэкцыю медыяў: навіна ўжо добры тыдзень ідзе першым радком ва ўсіх сусветных СМІ і паніцы паддаюцца людзі, якіх гэта ну ўвогуле ніколі і ніяк не датыкнецца. То бок навінавоку каласальнай несуразмернасць небяспекі і ўвагі якая ёй надаецца.

У мяне, вядома, няма ўпэўненасці, што ўсе сусветныя СМІ знаходзяцца ў нейкай змове і прапіхіваюць павестку ў інтарэсах нейкіх лялькаводаў (Ротшыльдаў, рэптылоідаў і інш). Хутчэй за ўсё, яны проста гоняцца за наведвальнікамі і клікамі (болей клікаў – болей прыбыткаў ад рэкламы, усё проста). І ахвярамі гэтай гонкі робяцца мазгі людзей, якія з шараговай успышкі віруснай інфекцыі робяць глабальную катастрофу.

Вось пабачыце – не пройдзе і двух месяцаў як пра каронавірус забудуць. Як забылі пра “трэцюю сусветную” якой нас пужалі ўсяго пару тыдняў таму. Затое маніпулятары дадуць новую нагоду для панікі. Карацей, заклікаю ўсіх думаць сваёй галавой і надзённымі праблемамі а не праблемамі Уханя, якія амаль гарантавана нас не датыкнуцца.

Я ў транспарце падглядваю ў смартфоны людзей, якія гартаюць сваю стужку

Так для сябе я аналізую густы насельніцтва: чым дыхаюць нашыя людзі, з якіх крыніц спажываюць інфу.

Большасць сядзіць у Інстаграме. Адзін раз пабачыў дзяўчыну што гартае Твітэр. Звычайна сустрэць у стужцы ў людзей Беламову, Тут.бай, Медузу, Белсат.

А ведаеце чаго я ніколі не бачыў? Каб хоць хтосьці чытаў тэлеграм-канал Следчага камітэту, глядзеў АНТ ці БТ на ютубе, чытаў сайт Саўбелкі.

Нашая дзяржава слабая ў прапагандзе. Яна моцна здала ў інфармацыйным суправаджэнні свайго панавання. І гэтае месца занялі незалежныя СМІ і блогеры. Дакладней, працягваюць займаць (бо нехта ж яшчэ глядзіць БТ). А ўлада працягвае адступаць.

Сёння я зразумеў у чым прычына. І яна не толькі ў тым, што нават для прапагандысцкай дзейнасці мусіць быць пэўны творчы прастор і свабода, чаго ў дзяржСМІ няма. Справа ў іншым. У дзяржавы тупа не хапае рэсурсаў на закрыццё гэтай патрэбы. Беларускі аўтарытарызм – бедны. У нас няма нафты, алмазаў, яшчэ нейкіх каштоўных рэсурсаў. Расейская падтрымка была ды сплыла. На ментоў і КДБшнікаў грошаў яшчэ хапае (хоць і там імкнуцца эканоміць), а вось на якаснае прамыванне мазгоў насельніцтву – ужо не.

Такім чынам, у элітаў стаіць выбар: кантраляваць людзей на павярхоўным узроўні («атрымаеш дубінкай калі выйдзеш на плошчу») ці на глыбінным («мы табе раскажам дзе праўда а дзе хлусня і прымусім у гэта паверыць»). Яны абралі павярхоўны ўзровень. Гэта кантроль над целамі, але не над розумам. Беларуская ўлада трымаецца на апалітычнасці і пасіўнасці большасці. А гэтая апалітычнасць і пасіўнасць, акрамя іншых фактараў, выкліканая, у першую чаргу, тым, што кожны ведае – за актыўную пазіцыю і пратэст цябе чакае пакаранне.

Эліты не могуць прымусіць кожнага любіць сябе – бо на такую якасную працу над мазгамі насельніцтва ў іх няма рэсурсаў. Таму ім застаецца біць тых, хто выказывае гэтую нелюбоў услых. І кіраваць тымі, хто знешне паслухмяны, але сам чытае Нехту і глядзіць Белсат.

І для нас – грамадзянскай супольнасці і экстрэмістаў – гэта даволі някепскі расклад.

#шылагейт

Усе выказваюцца пра Шылу. А я не буду выкавацца пра Шылу. Скажу толькі што гэта праява цэнзуры і здзіўляцца ей няма чаго. Добры халодны душ для тых хто лічыць, што заходней беларуска-польскай мяжы свабодна слова квітнее сотней кветак на чарназёме ліберальнай дэмакратыі. Хто плаціць грошы той і заказвае музыку. Гэта капіталізм.

Блін, усё ж выказаўся пра Шылу…