Апошнія дні былі вельмі багатымі на важныя сустрэчы.

Клаус Сегберс – дырэктар Цэнтра глабальнай палітыкі ў Берліне і вядомы ў Еўропе прафесар-спецыяліст па Заходней Еўропе. Ягоная інстытуцыя кансультуе урад Германіі па знешнепалітычных пытаннях.

Крыстафер Пэсан – памагаты Олівера Качмарэка, дэпутата СДПГ, які ўдзельнічае ў працоўнай групе Бундестага па Беларусі.

Філіп Дзіенстэбер – старшыня групы, адказнай за краіны Усходняга партнёрства ў Фондзе Канрада Адэнаўэра.

Двум з трох падарыў сваю кнігу “Фарбы паралельнага свету” на ангельскай мове. Падарыў бы і трэцяму але кнігі скончыліся 🙂 З усімі мелі цікавую і змястоўную размову пра Беларусь і ейныя ўзаемаадносніы з ЕС. Усім суразмоўцам падрабязна, наколькі дазваляла абстаноўка, расказаў пра сітуацыю ў Беларусі: аб крыміналізацыі асобных груп насельніцтва, пусканні пылу ў вочы еўрапейцам ілжэ-лібералізацыяй, аб новым трэндзе – выкарыстанні закона аб барацьбе з экстрэмізмам для пераследу актывістаў. На апошнем спыніўся дэталёва – асабісты досвед дазваляе.

Слухалі нас уважліва – не для галачкі. Таму ёсць спадзяванне, што гэтыя словы дайдуць да тых, хто прымае рашэнні па Беларусі і паспрыяюць прынцыповасці гэтых рашэнняў. Аднак, вядома, гэта не адмяняе таго, што ніхто з Захада не прынясе нам свабоду. Гэта можам зрабіць толкьі мы самі.

А яшчэ ўчора напрыканцы дня ўжо на апошнім іздыханні даў інтэрвью Radio Deutchland – гэта нацыянальная радыястанцыя ФРГ. Расказаў пра рэпрэсіі супраць анархісцкага руху, антыэкстрэмісцкае заканадаўства, зачыстку бяздомных людзей і жывёлаў пераў Еўрагульнямі і многае іншае. Каб не падтрымліваць і без таго апастылеўшы імідж “гаротных беларусаў” згадаў паспяховыя франты грамадзянскай супольнасці: рух супраць заводу АКБ, маці 328 і Курапацкую варту. Хутка нешта з гэтага будзе анлайн – падзялюся з вамі.

Франкфурт палітычны

Нажаль не ўсе фоткі грузяцца – занадта важкія для ноблогс.орг (

Франкфурт-на-Одэры

Прага да ведаў і цікавых знаёмстваў занесла мяне на бліжэйшыя 10 дзён ў Германію – разам з нашай ЕГУшнай бандай (будучых) выпускнікоў. Зараз вісну ў Франкфурце-на-Одэры. Горад знаходзіцца на нямецка-польскай мяжы. Палова горада – у Нямеччыне, палова – у Польшчы. Яны раздзелены мастом праз Одэр. Памежнага кантролю, вядома, няма. Толькі сіратлівая ментоўская машына месціцца на пераездзе.

У горадзе – усе звычайна як у Еўропе. Прыгожанька і чыста. На фотках – мы ў берлінскіх электрычках, гарадскія цікавосткі, налепка з польскім эквівалентам АСАВ, мужык які падняў майку і грэў пуза на скамейцы ў парку, і незвычайня скульптура якую я пра сябе назваў “Петух франкфуртский” 🙂

 

Стакгольм: вулічныя назіранні

Трошкі першых павярхоўных уражанняў:

1. У Стакгольме вельмі чыста. Прытым складваецца ўражанне, што гэта не таму, што дворнікі добра працуюць, а таму што людзі проста не кідаюць смецце.
2. ВЕЛЬМІ шмат раварыстаў.
3. Шведы – ветлівыя і прыязныя. Не хамяць, не лаюцца, уступаюць дарогу. Учора жанчына спынілася перада мной і прапанавала сваю дапамоу проста пабачыўшы, што я стаю ў разгубленасці і не ведаю ў які бок ісці.
4. Шмат хто са шведаў ходзіць і адпачывае па аднаму. А арабаў і азіятаў можна пабачыць пераважна невялічкімі купкамі. Гэта пацвярждае стэрэятып аб тым, што шведы – індывідуалістычная нацыя, як і ўсе паўночнаеўрапейцы.
5. Іншаземцаў на вуліцах, дарэчы, не так шмат, як аб гэтым верашчаць правакі. У Парыжы ці Маскве – куды болей.
6. Калі ты не зарабляеш хаця б 700-900 баксаў, у Стакгольм ехаць бессэнсоўна.


А вы ведалі, што ў Швецыі есць ГОМОЛОББІ? І я не ведаў. Зараз буду ведаць!

 

 

 

 


 


Прага\Prague

Трошкі фота з утульных пасядзелак з беларускай дыяспарай у Празе. Весела паабмяркоўвалі беларускае палітычнае жыццё, фэйсбучак, фемінізм, харасмент, Амерыку і левакоў 🙂

(Фота Крысціны Шыянок)