Бліжэй да выбараў: болей селебрыці пераходзіць на светлы бок

????Вертыкаль дае расколіны. Дырэктар спартовага комплекса “Нёман” у Гродна выступіў [1] супраць Міхаіла Арды.

????Яшчэ цікавы званочак: ксёндз каталічнай царквы заклікае [2] не хадзіць на датэрміновае галасаванне. Шкада, што сярод РПЦ такіх смельчакоў не знайшлося, а знайшоўся толькі поп, гаварыўшы, што амап гэта слугі Бога.

????Ксенія Дзягелька [3], некалі твар беларускай трэш-стабільнасці — за перамены. Андрэй Павук у васторгу ????

????Ну і яшчэ пра шоубіз. Артысты і спявачкі, калісьці галоўныя асобы ўсемагчымых Дажынак і Славянскіх базараў, і сваімі кардоннымі усмешкамі рэкламаваўшыя “стабільнасць”, напэўна, зразумелі, што для захавання хоць якой аўдыторыі ім варта змяніць палітычную арыентацыю. Ларыса Грыбалёва [4] спела песню “Слухай праўду” з недвусэнсоўнымм тэкстам пра перамены, удзельніца Еўравізіі-2005 ад Беларусі Анжэліка Агурбаш падтрымала [5] Ціханоўскую.

Штосьці мне падказвае, што незалежна ад таго, як пройдзе 9-10 жніўня, людзей, адвярнуўшыхся ад рэжыму, будзе ўсё болей.

[1] – https://www.svaboda.org/a/30757133.html
[2] – https://t.me/nexta_live/4945
[3] – https://www.svaboda.org/a/30753262.html
[4] – https://t.me/c/1227193726/2632
[5] – https://t.me/c/1227193726/2630

????Радыкалізацыя (частка 4)

Як экстрэміст са стажам, я не магу не маніторыць усе выпадкі радыкальнага волевыяўлення народа. З пачатку выбарчай кампаніі маем наступнае:

????У ноч з 28 на 29 красавіка ў Слуцку згарае “Табакерка”.

????У ноч на 6 траўня ў Светлагорску згарае аўтамабіль суддзі Руслана Царука.

????У ноч на 6 жніўня (прынамсі ў той дзень была апбулікавана навіна) “Табакерка” гарыць ужо ў Магілеве.

????У ноч на 29 ліпеня ў Светлагорску згарае аўтамабіль мясцовага намесніка кіраўніка па ідэалогіі Канстанціна Пятроўскага.

????У ноч на 4 жніўня ў Менску падпалілі сцэну, якую ўлады ўсталявалі для зрыву мерапрыемства Ціханоўскай.

І гэта я яшчэ апусціў выпадкі, дзе палітычны матыў невідавочны (выстрал у ДАІшніка ў Брэсце, рабаванне алкагольнага намёту ля гімназіі).

Што гэта значыць?

У Беларусі дзейнічае група інсургентаў, адна ці некалькі, якія выбралі радыкальныя метады барацьбы. У гэтай групы ўсё добра з аналітычнай працай, канспірацыяй і выбарам мэты. Згарэўшы асабісты аўтамабіль куды эфектыўней цярэбіць мазгі дзяржаўным службоўцам чым некалькі плямаў фарбы на фасадзе іх службовага будынка.

Наколькі такія акцыі эфектыўныя?

Такія акцыі, будзь яны нават масавымі, самі па сабе не могуць дэмантаваць рэжым. Мы змагаемся не супраць пэўных матэрыяльных аб’ектаў, а за ліквідацыю пэўнага тыпу палітычных дачыненняў (аўтарытарызму). Немагчыма зпаліць адсутнасць сумленных выбараў і закідаць кактэйлямі молатава бяспраўе. Але такія акцыі граюць вельмі важную ролю.
Па-першае, яны сціраюць страх. Сілавікі доўга і старанна вымалёўваюць свой вобраз усемагутных, усёвідушчых і усёчуваных карнікаў. А тут адна дзёрзкая акцыя за іншай – і аніводнага затрымання. Усім становіцца зразумела, што яны таксама ўразлівыя і іх таксама можна біць. Гэта класна і гэта натхняе на наступны супраціў.
Па-другое, такія акцыі дапамогуць запужаць нейкую частку вертыкальшчыкаў, каб у вырашальны момант прымусіць іх “захварэць”, не выйсці на працу ці любым іншым шляхам адхіліцца ад дзеянняў супраць народа. Каго не стрымае сумленне, хай хаця б стрымае страх.

А можа гэта правакатары?

Не, не правакатары. Як я ўжо не раз гаварыў, для рэпрэсій дзяржаве не патрэбныя падпалы і гвалт з боку экстрэмістаў. І яна не раз ужо гэта паказвала. Якая “нагода” ці “правакацыя” была патрэбна, каб забіць Захаранка, Ганчара ці Красоўскага? Ніякіх. А каб пачаць лупцаваць людзей 14 ліпеня? Таксама ніякіх. Але пра вечны паранаідальны пошук правакатараў напішу неяк у іншы раз.

Дарэчы, Беларусь стала першай краінай у СНД, дзе пачаліся сістэматычныя акцыі прамога дзеяння супраць ворганаў улады. У снежні 2008 года анархісты закідалі Цэнтральны РАУС дымавымі шашкамі. І потым пайшло-паехала. Пачытайце лонгрыд аб тым, як анархісты ў Беларусі палілі да таго, як гэта стала мэйнстрымам. (калі не адкрываецца, юзаем VPN i Tor).

Увогуле, паглядзіш на дынаміку падзей, асабліва ў гістарычнай перспектыве, і разумееш, што ніякія беларусы не “памяркоўныя”, – гэта ўсяго толькі яшчэ адзін міф, прышчэплены дзяржаўнай прапагандай. Нармальныя мы. І ўсё ў нас атрымаецца.

????Зліў пратэста

Асноўны сцэнар на 9-ы дзень, які зараз усе абмяркоўваюць, гэта сілавы разгон. Цалкам верагодна, зразумела. Але чамусьці вельмі рэдка гучыць думка пра другі катастрафічны сцэнар: зліў пратэста.

А ён цалкам верагодны.

У 2006-м Мілінкевіч, сабраўшы 10 000 на Акцябарскай плошчы, павёў іх… Ускладаць кветкі да помніка Перамогі. Не хапіла духу на рашучыя дзеянні ці настаялі куратары — не ведаю. Але ведаю, што калі б не абурэнні шараговых пратэстоўцаў гэтым злівам, намётавага гарадка ўвогуле б не было. Намёты тады паставілі акурат звычайныя людзі, вырашыўшыя, што разыходзіцца па дамах у гэтай сітуацыі — злачынства.

У 2014-м на Майдане самазваныя лідары пратэсту спрабавалі дамовіцца з Януковічам, у той час калі народ на плошчы патрабаваў ягонага бясспрэчнага сыходу.

І вось калі да сілавога сцэнара мы ўсе падрыхтаваныя, ці прынамсі яго чакаем, то што рабіць, калі нехта, штабы кандыдатаў ці тэлеграм-каналы, якім вы давяраеце, увечары 9-га жніўня заклічуць “заставацца дома, каб унікнуць кравапраліцця” або напішуць, што “маюць інфармацыю аб падрыхтаваных правакацыях”? Ці калі, сабраўшы 100 тысячаў на плошчы, прапануюць падпісаць нейкую рэзалюцыю і разысціся па дамах, каб “змагацца прававымі метадамі”? А калі некаторыя перамоўцы ад апазіцыі прыйдуць і скажуць, што атрымалі клятвенныя завярэнні ад улады правесці новыя выбары, мы перамаглі і можна ісці дадому?

Гэты сцэнар небяспечны з дзвюх прычынаў. Акрамя таго, што гэта марны зліў гіганцкай энэргіі, гэта яшчэ і наўпростая падстава больш рашуча настроеных пратэстоўцаў. Бо вы разумееце, што ўсе, умоўна кажучы, 100 тысячаў, не разыйдуцца, застануцца 10, 5 тысячаў тых, хто захоча “працягу банкета”. І сілавікі з імі расправяцца, адарваўшыся за доўгі страх, недасып, тыдні без звальненняў.

Калі бачыце людзей, якія дзейнічаюць нашмат больш рашуча за іншых, не запісвайце іх у правакатары. Лепей увогуле спыніць гэтую бясконцую гульню ў пошук правакатараў. Запомніце: міліцыі не патрэбна аніякіх нагодаў, каб прымяніць гвалт, выкаціць бронемашыны і БТРы. Яны могуць зрабіць гэта і так. Таму любой акт самаабароны ў такой сітуацыі – легітымны.

Сакрэт поспеху цяпер у трох рэчах: дэцэнтралізацыя, масавасць і рашучасць. Таму, сябры, з поўнай адказнасцю заяўляю: усе, хто вам будзе прапаноўваць у 9-10 дні абмежавацца напісаннем нейкіх паперак і разысціся па дамах — або працуюць на спецслужбы, або баязліўцы, якім пляваць на лёс краіны. Калі вам разыходзіцца – вырашаеце толькі вы самі, і болей ніхто.

У мяне няма свайго сцэнара пратэстаў, але я магу сказаць, што б спрацавала з найбольшай імавернасцю:

1. Мне падабаецца ідэя ўсім заставацца на выбарчых участках, кантраляваць падлік галасоў і прасякаць фальсіфікацыі. Чым болей канфліктных пунктаў — тым лепей.

2. Мае сэнс старацца збірацца максімальнай колькасці людзей у адным месцы. Калі вас разагналі, а сілы яшчэ ёсць — шукайце іншае месца, дзе збіраюцца людзі.

3. Намётавы лагер будзе выдатным рашэннем, калі народ не будзе падрыхтаваны да чагосьці больш радыкальнага. Абараняць яго пры неабходнасці абавязаны ўсе.

4. Пратэст мусіць быць максімальна доўгім. Рэсурс сістэмы не бязмежны, нельга трымаць Менск на лакдаўне тыдзень.

У любым разе, я яшчэ раз заклікаю вас: памятайце, што ўсе палітыкі так ці інакш кантралюемы, а да ўсіх лідараў трэба ставіцца скептычна. Самаарганізуйцеся і настрайвайцеся на доўгую барацьбу.

А хто не бачыў, абавязкова паглядзіце маю відэаінструкцыю.

????Сацыёлагі ў пагонах

Не люблю каментаваць псеўдаінтэлектуальныя патугі міліцыянтаў, але тут проста не змог прайсці міма. Намеснік міністра МУС гучна заявіў [1] аб адказнасці адміністратараў ТГ-каналаў за ўсё, што яны робяць. Калі перакласці месендж на больш простую мову: забіце зяпу і не гаварыце нічога, што б нам, уладам, не падабалася. Інакш пасадзім. Але самае цікавае гэта спробы Казакевіча прыкрыць сваё забароннае “гаў!” у даследчую, ледзь не навуковую форму.

“Мы сталкиваемся с феноменом снятия социальных запретов, с так называемой социальной расторможенностью, когда пользователь, полагая, что он анонимен, не узнан, не распознан, думает, что с него снимаются все запреты”.

Дружок, гэта называецца свабода слова. Уяві сабе, ёсць вялікая праслойка людзей, якія сапраўды лічаць, што яны могуць пісаць і гаварыць усё што ўздумаецца і ўпэўнены, што яны не павінны несці за гэта аніякай адказнасці. Я таксама належу да гэтай групе людзей.
Бо пакаранне за выказванні — гэта анахранізм, супраць якога змагаюцца ўсе больш-менш прагрэсіўна мыслячыя людзі. І не трэба тут тыкаць досведам ЗША або Еўропы — там, як мінімум, існуюць незалежныя суды, а насельніцтва мае хоць якую вагу ў заканатворчым працэсе.
Усміхнула выкарыстанне тэрміна “социальная расторможенность”. Маючы якога-ніякага бакалаўра па паліталогіі/эканоміцы (сацыялогія таксама ўваходзіла ў курс) ніводнага разу гэты панятак не чуў. Пайшоў гугліць. Аказалася, сацыяльная растарможанасць — тэрмін з псіхіятрыі, а калі дакладней — сімптом шэрага хвароб (СДУГ, шызафрэнія, дэпрывацыя і т.п.). Намеснік міністра МУС, які ставіць дыягназы адміністратарам тэлеграм-каналаў на прэс-канферэнцыях — гэта моцна.

“Администратор телеграм-канала несет ответственность за все действия, которые он совершает в Сети. Если он призывает к любому нарушению общественного порядка, мы достаточно эффективно его находим и пресекаем подобные явления как на стадии зарождения, так и на стадии реализации”.

А вось і старое добрае “ўсіх знойдзем і перасаджаем”, пра якое я ўжо пісаў [2]. Ва ўмовах недахопу рэсурсаў, няўмельства рэагаваць на сучасныя выклікі, непаваротнасць апарату, а часцяком і проста гультайства звычайных супрацоўнікаў, Сістэме ўсё ж патрэбна выконваць сваю рэпрэсіўную функцыю. Як? Праз запужванне. Не можаш пакараць, часцей крычы што “ўсіх знойдзем і пасадзім”, нагадвай пра неадхільнасць пакарання, а можа хто і спужаецца. Спачатку знайдзіце светлагорскіх партызанаў [3], Шэрлакі Холмсы вы нашы.

“Конечная цель, с одной стороны, породить недоверие, а потом неуважение и ненависть населения, ну, допустим, к правоохранительным органам”.

Тут, здаецца, дыягназ самы час ставіць ужо самому намесніку міністра. Б’юць, катуюць і лжэсведчаць — міліцыянты. А нянавісць, значыць, спараджаюць тэлеграм-каналы, якія аб гэтым расказваюць. Добрая думка, нічога не скажаш.

Ну а мы, тыя самыя злачынныя адміністратары, як звычайна, пасмяяліся з недалёкіх і працягваем рабіць сваю справу. Рэвалюцыя не чакае.

[1] – https://news.tut.by/society/694655.html
[2] – https://t.me/MikolaDziadok/3693
[3] – https://t.me/nexta_live/4819

Сувязь

На апошнім стрыме я казаў дапаможны сродак сувязі на выпадак адключэння інтэрнэту. Гэта — партатыўныя радыёстанцыі.

Дзякуючы падказкам падпісчыкаў і таварышаў змог вылучыць две мадэлі, якія прымальныя па тэхнічных характарыстыках і кошце.

Baofeng UV-5R. Дальнабойнасць па горадзе – каля 1 км. Кошт: 70-80 р. Аналагавая радыястанцыя – сувязь не шыфруецца.

Baofeng DM-5R. Дальнабойнасць па горадзе — каля 1 км. Кошт: 160-200 р. Лічбавая радыёстанцыя — гэта значыць што сувязь шыфруецца і проста так праслухаць нельга. 

І тую і тую пры жаданні можна знайсці ў Мінску, калі не ў крамах то на барахолцы. Час яшчэ ёсць — так што рыхтуемся.

Чаму затрымоўвалі лююдзей, якія падавалі скаргу ў КДБ?

За спробу падаць скаргу ў КДБ затрымана [1] болей 50 (!) чалавек. З іх дзесяць — журналісты. Абсалютна ірацыянальнае дзеянне без будзь якога палітычнага сэнсу. Ані рэальнай, ані патэнцыяльнай пагрозы гэтая акцыя не несла. Наадварот, былі ўсе мажлівасці прадэманстраваць, што чарга-та вось — зусім невялічкая. Так адкуль такая неадэкватная рэакцыя? Лічу, што прычына ў тым, што ўлада, а ў першую чаргу, самі чэкісты, успрымаюць будынак КДБ як нейкае сакральнае месца. А значыць, адчуваюць першабытны жах ад таго, што хтосьці з нас, простых смяротных, можа вось так узяць і з’явіцца туды без санкцыі звыш. Прыходзіць туды нам, плебсу, можна толькі калі выклікаюць абветскай, ну, ці калі вязуць пад канвоем. Інакш ніяк.

Такое псіхапатычнае стаўленне да сваёй святыні чэкісты праяўляюць ужо не ўпершыню. Прыклад: у траўні 2011 у Бабруйску судзілі [2] анархістаў, якія закідалі мясцовы будынак КДБ кактэйлямі Молатава. Негледзячы на мізэрную шкоду (крыху копаці на ганку, пажарныя проста затапналі агонь нагамі), усе трое атрымалі па семь гадоў узмоцненнага рэжыму. У тым жа годзе, у снежні, актывістак украінскай FEMEN, якія правялі эксцэнтрычны флэшмоб [3] перад будынкам КДБ у Менску схапілі [4] проста на вакзале і запхалі ў мікрааўтобус. Звязалі, увезлі ў лес, білі, астрыглі валасы, аблілі зялёнкай і пагражалі забойствам.

І там, і там меў месца замах на святыню. Таму такая скоцкая жорсткасць у адказ.

Вось і зараз — цалкам неадэкватная рэакцыя ашалелых псіхапатаў на абсалютна легальную, ва ўсіх сэнсах законную спробу проста падаць чалабітную.

А потым здзіўляюцца, з чаго гэта знянацку грамадзяне ўсё часцей пачынаюць ужываць гвалт супраць сілавікоў [5]. Чэкісцкае жрэцтва, што зарвалося ў сваёй элітарнасці, пачало забываць: калі людзі перастаюць ісці ў суды, бо там немагчыма дамагчыся праўды, калі перастаюць ісці са скаргамі ў кабінеты, бо за гэта іх валакуць у аўтазак, то ім — людзям — становіцца няма чаго губляць. А роспач прыгнечаных вядзе да жорсткага і неразборлівага гвалту супраць прыгнятальнікаў. І менавіта да гэтага талкаюць беларусаў тыя, хто аддаў загад затрымаць 50 чалавек пры спробе падаць скаргу. Адсутнасць прававой сістэмы абароны сваіх інтарэсаў, ды й яшчэ на фоне адноснай свабоды інфармацыі — смяротны кактэйль для любой дыктатуры. І камусьці, пэўна, карціць гэтага кактэйля хлебнуць вусатым рылам.

[1] – https://t.me/c/1222606634/7100
[2] – https://bit.ly/3jOesJC
[3] – https://youtu.be/jiE2RJvlrUk
[4] – https://www.bbc.com/russian/international/2011/12/111222_femen_belorussia_abduction
[5] – https://vk.com/mikola_dziadok?w=wall-136549508_3844

Неожиданно!

Оказывается каждый из нас спонсирует БТ. В наших жировках есть пункты “ТВ-программы”. И независимо от того, смотрим мы их или нет, с нас снимают 8,58 рублей в месяц. Из этих денег платят людям, которые нам рассказывают про 900к $ у Тихановского, про то что демонстрации приводят к войнам а альтернативы дряхлому психопату в нашей стране нет.

Внезапно, перестать платить паразитам очень просто. Нужно сделать всего две вещи:

1. Собственнику квартиры или доверенному лицу с паспортом (или довереностью) и жировкой нужно приехать в МТИС на Энгельса, 14 (график работы: ПН – ПТ с 10:00 до 19:00, работают без обеда).

2. Написать и подать заявление с просьбой отключить ТВ-программы в квартире такой-то.

Тое же самое можно сделать по е-мэйлу. Пять составляющих:

1. Заявление в вольной форме: “Я, ФИО, прошу отключить ТВ-программы из списка коммунальных услуг в квартире такой-то. Телефон, дата, подпись”.

2. Скан или фото двух последних страничек паспорта собственникак вартиры.

3. Скан или фото жировки.

4. Скан или фото заявления

5. Отправляем это всё на info@mtis.by

Действуйте!

За наводку спасибо Дарье Сенченко.

#radixbel

Што трэба зрабіць для перамогі? Распаўсюджваць інфармацыю! Дамагацца поўнага дамінавання ў інфармацыйнай сферы! Не варта перакладаць гэту працу толькі на незалежныя СМІ і блогераў – цяпер перамога залежыць ад кожнага. Глядзім кароткі матывацыйны ролік на тэму інфармацыйнай мабілізацыі.
 
Працягласць: 8 хвілін

Спіс зорак, хто рызыкнуў выказацца супраць улады, расце. Цяпер да яго дадаліся спявачка Эва Марс і канькабежац, шэсціразовы чэмпіён свету, Ігар Жалязоўскі.

Раней ужо пісаў, што спіс раней апалітычных, а то і ўвогуле праўладных дзеячоў, што адкрысціліся ад рэжыма, вырас на неверагодную даўжыню.
Не, гэта не раскол у элітах. Гэта грамадства супраць дзяржавы.

Інструкцыя для пратэстоўцаў

#radixbel

✅Што браць з сабой на пратэстную акцыю??
✅Як мінімізаваць верагоднасць затрымання?
✅Што рабіць, калі адключаць інтэрнэт??

????І, урэшце, як быць, калі 9 жніўня мы не прыйдзем да поспеху?

Гэта і многае іншае – у практычнай інструкцыі па падрыхтоўцы да пратэстаў, якая акумулявала досьвед вулічнага супраціву апошніх год. Глядзіце, дзяліцеся, распаўсюджвайце!

Працягласць: 12 хвілін.