Біран: суд №2

У гэты раз суд нават паляніўся выклікаць міліцыянта, які складаў пратакол. А дарма – цікава, як гэта мусара так РАПТОЎНА трапляюць на фоткі Вікі Біран то на сітідоге то ў фэйсбуку. Ажно здзіўляешся адкуль у іх тады час на працу, калі яны столькі ў інтэрнэце сядзяць?

http://novychas.by/palityka/sztraf-15-bazavyh-za-fota-albo-czym-zajmajucca-mi

Чорны гей-піяр

Памятаю, як у 2006-м пад будынак, дзе адбываўся Кангрэс дэмакратычных сіл (вырашалі каго на выбары супраць Лукашэнкі адправіць) падышлі ряженыя хлопцы і дзяўчыны, прадставіўшыся геямі і лесбіянкамі і выказвалі сваю падтрымку Мілінкевічу – такая нягеглая спроба дыскрэдытаваць антылкуашэнкаўскага кандыдата. АНТ задаволена кпіла: “Замест пакрыўджанага рэжымам рабочага клясу, прыціснутай студэнцкай моладзі, падтрымаць ідэйных натхняльнікаў барацьбы за сьветлае будучыню беларускага народу прыбылі прадстаўнікі сэкс мяньшыняў – электаральная падтрымка адзінага кандыдата”

Аднак адзінае што тады зрабілі дэмакраты – адхрысціліся ад іх, маўляў, не ведаем хто такія. Некаторыя нават абурыліся: “Шо, геі за нас?? Правакацыя!”

Зараз адумалася што гэта, атрымоўваецца, быў адзіны ў Беларусі “гей-парад”, які не разагнала міліцыя)))

Ну і вось аказваецца што такім гей-паліттэхналогіям ужо не першы дзясятак лет, але самы смак у тым што ў свой час гэтаксама спрабавалі дыскрэдытаваць самога Лукашэнку.

Увогуле, цікава было б замерыць як ставіліся да ЛГБТ тады і зараз, і ці сапраўды спрацавала б такая “дыскрэдытацыя” у Беларусі ў 2018 годзе, ці грамадства насамрэч стала больш талерантным.

http://novychas.by/poviaz/fotafakt-jak-lhbt-u-mahileve-dyskredytavali-lukas

Ультраправы гвалт ва Украіне

За першые паўгоддзе 2017 года Amnesty International налічыла ва Украіне 30 нападаў неанацыстаў на мерапрыемствы і асобных людзей – звычайна па ідэалагічным прызнаку. Церпяць пераважна фемніісткі, праваабаронцы, журналісты, пісьменнікі, актывісты, нацыянальныя меншасці, ЛГБТ-людзі.

Толькі па аднаму з гэтых выпдакаў зараз ідзе суд.

Дмітро Крапівенка парыруе: “левалібералы акцэнтуюцца на праблемах ЛГБТ, гендарным правапісе і сэксуальнай адукацыі” і называе неанацыстаў “дабром з кулакамі”.

Чытайце мой артыкул на гэтую тэму на Новым Часе.

http://novychas.by/palityka/ukraina-palitycznaja-cenzura-rukami-neanacystau

Смілевіч аб ЛГБТ і фемінізме

Я не разумею аднаго, чаму лідарка кансерватыўнай арганізацыі ў Беларусі так заклапочана геямі ў ЗША? І тым больш адкуль у нас перагібы ў паліткарэктнасці, калі мы і да базавай паліткарэктнасці яшчэ не дараслі?

Некаторыя рэчы яна кажа слушна, але ў Беларусі змаганне з фемінізмам і засіллем ЛГБТ гэта змаганне з паветранымі млынамі бо ў нас, паўтаруся, і здаровы фемінізм яшчэ не паспеў прыжыцца.

http://novychas.by/hramadstva/hanna-smilevicz-pra-feminizm-lhbt-perahiby-i-pra

Каменты на Нашай Ніве – свята гумару

“Беларусы, берегите тылы! Не дайте семенам “свабоды гейства” покалечить ваши мозги. Не дайте им победить нашу культуру, традиции, образ жизни и наши ценности.” – з каментаў.

http://nn.by/?c=ar&i=179971#startcomments