Палітзняволены анархіст Мікіта Емельянаў пераведзены ў ПК-2, Бабурйск. Гэта стала вядома ад ягонай маці.

Што вядома пра ПК-2?

У розны час там адбывалі пакаранне палітзняволеныя Сяргей Казакоў, Зміцер Дрозд, Алесь Бяляцкі, Андрэй Бандарэнка, у тым ліку анархісты Сяргей Раманаў, Зміцер Паліенка, антыфашысты Вадзім Бойка, Арцём Кацаў, Зміцер Сцяшэнка.

У 2010-2011 гадах мінчане ў следчых ізалятарах марылі патрапіць на ПК-2: па-першае блізка да Мінску, па-другое. зона лічылася адносна чорна, там был “двіж” – мабілы, алкаголь і г.д. На працягу наступных год сітуацыя кардынальна змянілася. Навязалі рэжым, насельніцтва зоны прыбілі і запужалі. Начальнік зоны лічыць нармальным пагражаць памяшчэннем “у гарэм” за непадпарадкаванне, працвятае даносніцтва, рэжымная ідыятыя.

Увогуле гэта, канешне, не значыць, што ў іншых зонах лепей. Анархістам сядзець паўсюль кепска, бо яны анархісты.

Мікіце можна напісаць ліст:

Емельянаў Мікіта Уладзіміравіч
ПК-2
213800, г.Бабруйск, вул. Сікорскага, 1