Унясу і я сваю лепту. Як вы, мусіць, ведаеце, я раблю падкасты #RadioRadix, якія з другога выпуску сталі рэгулярнымі (кожны месяц па 10-х чыслах). Стараюся піліць у іх такі кантэнт, які будзе актуальны і праз год і праз два. Тэматыка як заўсёды: палітычны аналіз, крытыка і меркаванні цікавых гасцей. Карацей, экстрэмізм у сваіх лепшых праявах.
Слухайце самі і дзяліцеся з сябрамі!
Radio Radix #1. Ці патрэбная нам рэвалюцыя? Разбіраю, што з’яўляецца рэвалюцыяй і што ёй не з’яўляецца, чаму вялікая частка беларускай апазіцыі кажа, што Беларусі не трэба рэвалюцыя і спрабую адказаць на пытанне: куды нас вядзе рэвалюцыя: у шчаслівую будучыню ці смяротны хаас?
Radio Radix #2. У другім выпуску падкаста Radio Radix я расказваю вам як стаў актывістам беларускага анарха-руху. Ланцужок жыццёвых абставінаў, выхавання, прачытаных кніг і ўнутраных адчуванняў прывёў мяне ад дзіцячага абурэння несправядлівасцю праз падлеткавы бунт да ўдзелу ў рэвалюцыйным палітычным руху. Слухайце дэталёвы аповед аб тым, як гэта адбылося.
Radio Radix #3. Ксюша Малюкова, 26 год – мінская актывістка, івэнт-менеджерка, валанцёрка, аніматарка і проста чалавек-энэрджайзер. У падкасце RadioRadix яна расказала пра праекты, якімі зараз займаецца, узаемаадносіны валанцёраў з дзяржавай, псіхалагічныя праблемы актывістаў і растлумачыла як змена свету да лепшага стала для яе не працай а ладам жыцця.
Radio Radix #4. Дзяржава стаіць на падмурку сілы і прапаганды – гэта так. Але таксама – на нашых з вамі ўяўленнях аб рэчаіснасці. А яны, у сваю чаргу сфармаваныя… дзяржавай! У гэтым выпуску Radio Radix я расказваю, што такое культурная гегемонія дзяржавы, і як нас трымаюць у ланцугах, якія мы ўжо даўно не заўважаем.
Radio Radix #5. Всё больше людей начинаются относиться к государству с подозрением и опаской. На фоне этого отчетливо виден подъем политических групп, прямо говорящих о том, что государство не нужно. В новом выпуске подкаста – о плюсах и минусах идеологии либертарианства. Либертарианцы говорят, что государство только вредит людям, и от него одно зло. Необходимо ликвидировать государство, но зато оставить капитализм – и рынок сам сделает жизнь людей счастливой и изобильной. Так ли это? Разбираем в подкасте.
Radio Radix #6. Перспектывы Лукашэнкі, крыптавалютная Беларусь і рэвалюцыйная самаарганізацыя – размова з Дзянісам Лаўнікевічам.
Radio Radix #7. Адмовіцца ад мабільнага тэлефона дзеля актывісцкай бяспекі – абсалютна рэальна. У гэтым выпуску распавядаю свой досвед барацьбы з сачэннем дзяржаўных карнікаў. Падаецца занадта радыкальным? Слухайце падкаст і ўпэўневайцеся, што гэта па сілам кожнаму.
Radio Radix #8. Размова з удзельніцай руху “Дзеці-328”: як апалітычная раней жанчына ўцягнулася ў праваабарону, навошта дзяржава забірае жыцці маладых беларусаў, чаму міліцыя адмаўляецца шукаць сапраўдных буйных ділераў і многае іншае.
Radio Radix #9. З шматлікай “бізнес-літаратуры”, матывацыйных падкастаў і бізнес-блогераў мы штодзень чуем аб тым як важна быць ПАСПЯХОВЫМ і імкнуцца зарабляць больш. Нам наперабой сцвярджаюць, што стаць міліянерам можа кожны, варта толькі захацець! Ці сапраўды гэта так? І каму карысна, каб мы праводзілі сваё жыццё ў пагоні за грашыма? Слухайце аб гэтым у чарговым падкасце RadioRadix. А таксама абавязкова прайдзіце па спасылках ніжэй – яны дапамогуць вам лепш асэнсаваць сказанае.