Слуцкаму збройнаму чыну – 99 год

Сёння адна з самых гераічных дат у нашай гісторыі. У школе нам многа расказвалі пра партызан якія змагаліся з фашысцкімі захопнікамі, але амаль нічога пра партызан, якія змагаліся з захопнікамі бальшавісцкімі.

99 год таму, 27 лістапада 1918 года сяляне і інтэлігенцыя Случчыны падняліся на ўзброенае паўстанне супраць савецкай (а насамрэч бюракратычна-бальшавісцкай) улады, за аднаўленне БНР і супраць ганебнага Рыжскага міру – г.зн падзелу Беларусі без будзь-якога ўдзелу беларусаў. Паўстанне цягнулася адзін месяц і чатыры дні. На яго падаўленне бальшавікі накіравалі больш чым 10-тысячнае войска. Вырашальную арганізацыйную ролю ў паўстанні сыгралі сябры Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. І тое не дзіва, то ўжо быў 1920-ы год, калі ўжо ўсе рэвалюцыйныя сілы былой Расійскай імперыі, разабраліся, хто такія бальшавікі, і актыўна змагаліся супраць новага «комиссародержавия» – ва ўсходняй Украіне ва ўсю віравала махноўшчына, да Крандштатскага паўстання заставалася ўсяго чатыры месяцы.

Паўстанне было разгромленае (што не дзіва, бо калі б не было, мы б зараз жылі ў іншай Беларусі). Аднак яно назаўжды ўвойдзе ў нашую гістарычную памяць як яшчэ адзін цвік у труну міфа аб “памяркоўных беларусіках”, якія толькі і робяць, што церпяць.

Глядзім фільм Белсата на тэму.