Журнал анархистов СССР

Зараз анархісты амаль не выдаюць друкаванай прэсы. Адзінае рэгулярнае выданне – расійскі журнал “Автоном”. Усё астатняе зрушылася ў сацсеткі і тэлеграм.
 
У 1990-я анархісцкая прэса ў СНГ выходзіла тысячнымі накладамі. Тады ўся пастсавецкая прастора ўспрымалася ў многім як адзінае палітычнае поле. Ды і сувязі між актывістамі былі куды больш шчыльнымі. Павестка дня адрознівалася не так моцна.
 
Разбіраючы свае старые архівы знайшоў вось такую карыкатуру з анархісцкага часопіса “Черная звезда” за 1996 год. Часопіс той выходзіў пад загалоўкам “Журнал анархистов СССР”.