Заўтра ў Андрэя Павука суд. Такая вось СМСКа з філіпінскага нумару (!) яму прыйшла. Уласна кажучы, ніхто і не сумняваўся, што ператрус і крымінальная справа былі “папярэджаннем” Павуку за смеласць, словы праўды і за заклікі да супраціву. Аднак гэтая СМСка гэта проста цудоўны доказ, выдатнейшая ілюстрацыя таго, хто надзелены ўладай у гэтай краіне. Скаты, баязліўцы, нікчымнасці, якія пад відам “служэння закону” займаюцца запужваннем іншадумцаў.
Толькі ўдумайцеся: нейкі вырадак пры пагонах (так, ён даваў прысягу, абяцаўшы служыць народу…) спачатку зарэгістраваў левы нумар, потым напружваў свой мікраскапічны мозг, думаючы, што б такое напісаць, каб пастрашней было. А потым сваімі тлустымі сальнымі пальчыкамі, высунуўшы язык, набіраў абразы і пагрозы на адрас чалавека, які прыносіць карысці грамадству ў 100 разоў болей чым гэтая жывёла ў шэрай форме.
І ўсё гэта: ад філіпінскага нумару да мабільнага інтэрнэту і мусарскога ксяомі – было аплачана з нашых падаткаў.
Чытаць гэта агідна, але ў той жа момант вельмі радасна: бо асэнсоўваеш, да якой жа ступені гэтыя вылюдкі спужаліся.
p.s. хто не ведае, 20 сакавіка у Андрэя Павука дома прайшоў вобшук: адабралі тэхніку. Аднаго з топавых беларускіх блогераў абвінавацілі што з ягонага айпі паступіла паведамленне аб “мініраванні райвыканкама”.
Вядома, ніякага мінёра не знайшлі, справу закрылі, аднак як наконт кампенсацыі за вобшук? Менавіта яе Андрэй Павук будзе выбіваць заўтра ў судзе.