Інформпрастора поўніцца размовамі аб чарговым вітку інтэграцыі Расіі і Беларусі. Таму вельмі карысна пачытаць, як праходзіла гэтая «інтэграцыя» 160 год таму. Каб не забываць урокі гісторыі.
Упэўнены, мая аўдыторыя і так добра ведае пра паўстанне 1863 года, але ніколі не шкодна асвяжыць у памяці гэтыя веды. Да таго ж у гэтым цудоўным артыкуле Уладзіміра Арлова хапае і малавядомых фактаў.