“Антыфашызм” заходніх левых як ён ёсць

Вось такія коміксы аб гісторыі расійскіх Антыфа прадаюцца ў левацкай кніжнай краме ў Берліне. Фота прыслаў падпісчык. Цікаўнасць выклікае той факт, што ў коміксе ANTIFA RUSSIA вялізная частка прысвечаная Украіне і ўкраінскім падзеям. Хаця казалася б, у вас што, свайго фашызму няма? Куды вы лезеце? Каланіялізм нават у такіх дробязях.

Аднак самае нажорыстае ў коміксе – гэта тэрміналогія.

Майдан = “НАТАўскі пераварот”

Бандыты ЛДНР = “дабраахвотніцкая міліцыя” і “антыфашысцкі супраціў”

Мяцеж на Данбасе = “спантаннае ўзняцце зброі народам”

Ну і ў астатнім – поўны набор міфаў левага ватніка пра фашызм ва Украіне, праспансаваны празаходнімі алігархамі і НАТА.

Што ў галаве ў аўтараў падобных коміксаў? Чаму левыя, якія на словах адстойваюць свабоду, роўнасць і братэрства, па факце становяцца на бок імперыялістычнага агрэсара? Чаму антызаходніцтва перавешвае факты і здаровы сэнс?

Напачатку вайны з Украінай Расія правела моцны інфармацыйны артабстрэл усяго заходняга левага палітыкума. Меседж быў просты: уладу ва Украіне захапілі фашысты, у ЛДНР ім супраціўляюцца антыфашысты (зрэшты, заўважнасць ультраправых на Майдане вельмі аблегчыла задачу расійскім прапагандыстам). Заходнія левакі з радасцю гэта падхапілі, бо абсалютна не ў курсе імперскага і каланіяльнага кантэксту пастсаўка. Ды і навошта ў дэталях разбірацца? Былі на Майдане нацысты – былі. Значыцца Майдан – фашысцкі пераварот, і ўсё што супраць яго – гэта антыфашызм. Дадайце сюды граматную маніпуяцыю дедываевальным дыскурсам і той факт што ўсе ўкраінскія камуністы таксама сталі на бок антымайдану – атрымаеце ідэальны кактэйль, якім можна напаіць заходняга левага, каб ён пачаў падтрымліваць Расію (ці, прынамсі, лічыць яе меншым злом) і верыць вось у такія коміксы.

А яшчэ адна прычына ў тым, што з часоў Камінтэрну вялізная частка заходніх (асабліва нямецкіх) левых – гэта філіял НКУС-КДБ-ФСБ. Так што здзіўляцца няма чаму.

Карацей, добра што я не левы а анархіст.