Мой прагноз: вядома, будзе троху розны стыль кіравання. Шуневіч – чэкіст, да таго ж ідэйны сталініст і рэакцыянер. Гэта тлумачыць і гарадавога, і “дзіравых” і сціснутыя вусны. Караеў – салдафон. Магчыма, ад яго варта чакаць меней публічнасці, болей фінансавання разнастайным міліцэйскім спецназам – кожная звер цягне ў сябе ў норку, чыноўнікі не выключэнне.
Хто думае што нешта прынцыпова зменіцца, тыпу, прыйшоў нейкі мега-сатрап і зараз будзе “яшчэ горш”, памятайце: вектар развіцця Сістэмы задае не міністр МУС. Ён толькі выканаўца. Дубінку для таго і трымаюць у руках, каб яна не выпрыгнула і не пачала жыць сваім жыццём.