Калі вы не глядзелі фільм “Воблачны атлас”, то абавязкова паглядзіце. А калі паглядзелі фільм, абавязкова прачытайце кнігу.
Мяне цяжка захапіць мастацкай літаратурай, але вось ад гэтага мне было літаральна цяжка адарвацца. 700 старонак, а прачытаныя былі на адным дыханні. Вельмі мала магу пералічыць кніжак, якія б так пераканаўча і па-мастацку яскрава сцвярждалі базавыя чалавечыя ідэалы: свабоду, справядлівасць, здаровы ідэалізм, бясстрашнасць.