Адкрываю Нашую Ніву і чытаю там наступнае: “”Кожная састарэлая цётка, якая прайшла 10 класаў фемінізму і лепей ведае, як устаўляецца саматык, чым як укручваецца лямпачка, […] доўга ішла да перамогі Трампа.”
А таксама, што ў перамозе Трампа вінаватыя сірыйскія ўцекачы (якіх, праўда, у ЗША няма) – іх нельга шкадаваць, да. А таксама вінаватая “ракавая пухліна, якая лічыць, што поспех аднаго чалавека павінен быць падпарадкаваны абслугоўванню няшчасця іншага,”
“Ракавая пухліна”, калі хто не зразумеў – гэта ўсе тыя, хто ў сваіх поглядах трошкі лявейшы за аўтара, які, дарэчы, неяк напісаў, што будзе толькі рады, калі беларуская міліцыя будзе збіваць і разганяць тых, хто супраць беларускіх нацыянальных каштоўнасцяў.
Пасля прачытання гэтага артыкула захацелася памыцца.
Я і сам недаўна напісаў, што, што адзін з фактараў перамогі Трампа на выбарах – празмерная ўцягнутасць левалібералаў у дыскурс абароны меншасцяў і неўменне размаўляць з простымі людзьмі, але пытанне не ў гэтым а ў тым, навошта Наша Ніва публікуе нейкую агідную ксенафобскую чарнуху ўзроўня IMHOCLUB і “Рэгнума”, супраць якіх яна так старана змагаецца? Гэта ж не журналістыка нават і не публіцыстыка, а проста хамства на старонках аднаго з самых чытаных СМІ ў Беларусі. 100%-е ментальнае рускамірства – толькі на беларускай мове. Калі вы выстаўляеце такое на галоўную старонку, вы прывучваеце аўдыторыю да таго што такі стыль выказванняў (не кажу ўжо пра ўльтраправыя погляды аўтара) – прымальны. Вы выхоўваеце сваю аўдыторыю ў такім ключы.
Не, канешне, я зразумею што хочацца напісаць чырвоненькім “Абмяркоўвайце!” і падсабраць паболей праглядаў ды каментаў але якой цаной? Цаной таго, што адэкватныя людзі пачнуць плявацца ад вас?
Можаце гэта лічыць зваротам да Andrej Dynko